Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш мірных жыхароў загінула на Данбасе ў чэрвені 2016 году


Усяго за пэрыяд канфлікту на Данбасе загінула 9 470 чалавек — сьцьвярджае ААН.

Найбольшая колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва за апошнія 10 месяцаў зафіксаваная ў чэрвені 2016 году. Такую лічбу прыводзіць справаздача Ўпраўленьня ААН па каардынацыі гуманітарных пытаньняў.

У справаздачы гаворыцца пра 12 загінулых і 57 параненых мірных жыхароў. Найбольш зь іх пацярпелі пры абстрэлах, у тым ліку пры парушэньні Менскіх пагадненьняў.

Прычынамі сьмерцяў і раненьняў сталі міны і стралковая зброя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG