Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР правяла няўдалы запуск ракеты


Пхэньян, Паўночная Карэя. Ілюстрацыйнае фота

Пхэньян, Паўночная Карэя. Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла аб тым, што Паўночная Карэя правяла яшчэ адзін няўдалы запуск балістычнай ракеты.

У міністэрстве адмовіліся казаць пра тып ракеты, якую магла запусьціць КНДР. Але паўднёвакарэйскае інфармацыйнае агенцтва са спасылкай на неназваныя ваенныя крыніцы паведамляе, што гаворка ідзе пра ракету сярэдняй далёкасьці тыпу «Мусудан», перадае ВВС.

Сілы супрацьпаветранай абароны Японіі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасьць з-за пагрозы запуску балістычнай ракеты КНДР.

У красавіку Паўночная Карэя правяла тры няўдалыя спробы пуску такіх ракет. Пхэньяну яшчэ ні разу не ўдавалася правесьці пасьпяховыя выпрабаваньні «Мусудан».

Рэзалюцыя ААН забараняе Паўночнай Карэі выкарыстоўваць любыя балістычныя ракеты. Нягледзячы на гэта, КНДР рэгулярна запускае ракеты малой далёкасьці ў мора са свайго ўсходняга ўзьбярэжжа.

У студзені Пхэньян заявіў пра пасьпяховае выпрабаваньне вадароднай бомбы. Гэта паслужыла падставай для ўвядзеньня новых санкцыяў супраць краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG