Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР не змагла запусьціць балістычную ракету да дня нараджэньня заснавальніка краіны


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын назірае за запускам ракеты далёкага радыюсу дзеяньня, 7 лютага 2016 году

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын назірае за запускам ракеты далёкага радыюсу дзеяньня, 7 лютага 2016 году

Ваенныя Паўднёвай Карэі заяўляюць, што Паўночная Карэя, падобна, не змагла запусьціць ракету 15 красавіка з нагоды дня нараджэньня заснавальніка краіны Кім Ір Сэна.

«Паўночная Карэя, здаецца, зрабіла спробу ракетных выпрабаваньняў каля яе ўсходняга ўзьбярэжжа рана раніцай у пятніцу, але, падобна, ёй гэта не ўдалося», — гаворыцца ў заяве паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў.

Інфармацыйнае агенцтва Паўднёвай Карэі Yonhap паведаміла, што чакаўся запуск ракеты «Мусудан» далёкасьцю палёту да 3 тысяч кілямэтраў.

Паўднёвакарэйскія СМІ днём раней паведамілі, што Пхэньян рыхтуе выпрабаваньні балістычных ракет сярэдняй далёкасьці ў рамках сьвяткаваньня дня нараджэньня заснавальніка Паўночнай Карэі Кім Ір Сэна.

У апошнія тыдні паўночнакарэйскія СМІ распаўсюджвалі заявы кіраўніцтва дзяржавы з пагрозамі пра «прэвэнтыўныя ядзерныя ўдары» супраць Паўднёвай Карэі і ЗША. Адна зь першых такіх заяваў прагучала ў пачатку сакавіка, калі ваенныя гэтых краін пачалі штогадовыя маштабныя сумесныя вучэньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG