Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Бясьпекі ААН пагражае КНДР новымі абмежаваньнямі


Рада Бясьпекі ААН асудзіла спробу КНДР запусьціць балістычную ракету і прыгразіла прыняць дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненьні да Пхэньяна.

«Нягледзячы на тое, што запуск ракеты прайшоў няўдала, гэтая спроба ўяўляе сабой відавочнае парушэньне рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Прадстаўнік Пэнтагона Джэф Дэвіс заявіў напярэдадні, што ракета ўзарвалася ў момант запуску.

У пятніцу, 15 красавіка, у дзень нараджэньня заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна, паўночнакарэйскія ваенныя правялі няўдалы запуск балістычнай ракеты сярэдняй далёкасьці «Мусудан» з ўсходняга ўзбярэжжа краіны.

Ракета мабільнага базаваньня тыпу «Мусудан» мае далёкасьць палёту ад двух да трох з паловай тысяч кілямэтраў. Яна ў стане несьці ядзерны боезарад вагой амаль паўтары тоны і можа дасягнуць выспы Гуам, які зьяўляецца амэрыканскай тэрыторыяй.

Рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН забараняюць КНДР зьдзейсьняць ядзерныя выбухі ці ракетныя выпрабаваньні, якія яна насуперак забаронам працягвае праводзіць.

XS
SM
MD
LG