Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя правяла выпрабавальны пуск ракеты з падводнай лодкі


Дакладных зьвестак аб пасьпяховасьці запуску пакуль няма.

Паўночная Карэя выпрабавала балістычную ракету, запусьціўшы яе з падводнай лодкі, якая знаходзіцца ў Японскім моры. Запуск зроблены з раёну паўночнакарэйскага порту Сінпхо. Пра гэта інфармуе міністэрства абароны Паўднёвай Карэі.

Назіральнікі ў паўднёвакарэйскім вайсковым ведамстве заяўляюць, што не ўпэўненыя, ці пасьпяхова прайшоў запуск і на якую адлегласьць выдалілася ракета ад месца запуску.

Паўночная Карэя спрабуе разьвіваць тэхналёгіі для вытворчасьці балістычных ракет, якія базуюцца на падводных лодках, што можа павялічыць ядзерную пагрозу іншым краінам. Спэцыялісты пакуль ня могуць пацьвердзіць пасьпяховасьць высілкаў паўночнакарэйскага боку.

У мінулы панядзелак Сэул папярэджваў, што ўлады Паўночнай Карэі рыхтуюцца да новых ядзерных выпрабаваньняў. У студзені КНДР заявіла аб пасьпяховым выпрабаваньні вадароднай бомбы. Гэта паслужыла падставай для ўвядзеньня новых санкцый супраць Пхеньяна.

У сярэдзіне красавіка Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты, які апынуўся няўдалым.

XS
SM
MD
LG