Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісты газэты «Наша Ніва» пазванілі ў КДБ Беларусі з просьбай пракамэнтаваць заявы лідэра клюбу расейскіх байкераў «Начныя ваўкі» Залдастанава.

Журналісты зьвярнулі ўвагу на тое, што заяву пуцінскага матацыкліста можна кваліфікаваць як парушэньне арт. 361 КК Беларусі, які прадугледжвае адказнасьць за заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны ды інш.

«Камэнтаваць заявы чалавека, які быў у невядома яшчэ ў якім стане, падчас іх выказваньня, я не буду», — сказаў прэс-сакратар КДБ Дзьмітры Пабяржын.

«Але я зьвярну ўвагу нашых кампэтэнтных падраздзяленьняў на гэта», — запэўніў Пабяржын.

30 красавіка, падчас візыту ў мэмарыяльны комплекс «Хатынь» лідэр пуцінскіх матацыклістаў Аляксандр Залдастанаў сказаў, што лічыць Беларусь і Ўкраіну часткамі Расеі. «Беларусь — гэта Расея, Украіна — гэта Расея», — заявіў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG