Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Семярых «начных ваўкоў» не пусьцілі ў Польшчу


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Семярых чалавек з арганізацыі «Начныя ваўкі» не прапусьцілі праз польскую мяжу. Прычым сярод іх грамадзянства Расеі было толькі ў адной жанчыны. Астатнія — грамадзяне Славаччыны (чацьвёра) і Нямеччыны (двое). Ехалі яны на 5 матацыклах і адным аўтамабілі.

Кіраўнік «ваўкоў» Аляксандар Залдастанаў сказаў, што не разумее, як можна было не прапусьціць у Эўропу «сваіх грамадзян».

Матацыклісты зьявіліся на памежным пераходзе ў Тэрэспалі ў нядзелю каля 13-ай гадзіны. Пасьля кантролю, які працягваўся каля дваццаці хвілін, іх завярнулі назад, паведамляе польскі тэлеканал TVN24.

«Мы не дазволілі ўезд сямі падарожнікам, якія заяўляюць пра сваю прыналежнасць да мотаклюбу „Начныя ваўкі“», — заявіў прэсавы сакратар Надбужанскага аддзелу памежнай аховы.

«Прычынай забароны ўезду на тэрыторыю Польшчы была пагроза дзяржаўнаму ладу і грамадзкай бясьпецы», — патлумачыў прэсавы сакратар. Ён дадаў, што падарожнікам уручылі дакумэнты з рашэньнем, на якія яны могуць падаць апэляцыю.

У суботу ўвечары мяжу ў Тэрэспалі перасекла група да дваццаці «Начных ваўкоў» з пашпартамі краінаў Эўразьвязу. Яны пераначавалі ў Тэрэспалі і ў нядзелю раніцай чакалі на польскім баку мяжы рэшту групы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG