Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго расейцы баяцца ў Сырыі


41 працэнт расейцаў асьцерагаецца, што ваенная апэрацыя ў Сырыі адбярэ грошы, неабходныя для вырашэньня сацыяльных праблем. Амаль столькі ж (39 працэнтаў) галоўнай шкодай лічаць гібель расейскіх вайскоўцаў падчас апэрацыі ў Сырыі або ў выніку тэрактаў супраць іх.

Такія дадзеныя апошняга апытаньня «Лявада-цэнтра», якія прыводзіць РБК. Сярод іншых пагрозаў рэспандэнты вылучылі небясьпеку «надоўга ўгразнуць у гэтым канфлікце» і «ўзрастаньне тэрарыстычнай пагрозы з боку забароненай у Расеі групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пры гэтым большасьць, 66 адсоткаў, па-ранейшаму выступаюць супраць уводу войскаў у Сырыю. Расейцы падтрымліваюць нанясеньне авіяўдараў (54 адсоткі), ваенныя кансультацыі і пастаўку ўзбраеньня (62 адсоткі), гуманітарную дапамогу Сырыі. Аднак прымаць уцекачоў большасьць расейцаў (59 адсоткаў) не гатовыя.

Напярэдадні РБК апублікавала расьсьледаваньне, згодна зь якім ваенная апэрацыя ў Сырыі абыходзіцца Расеі мінімум у два з паловай мільёны даляраў штодня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG