Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знаёмая загінулага ў Сырыі расейскага вайскоўца: «Нават пахаваньне не могуць арганізаваць нармальна»


Раніцай 27 кастрычніка выйшла дасьледаваньне Conflict Intelligence Team аб першым загінулым у Сырыі расейскім салдаце-кантрактніку. Паводле дадзеных адкрытых крыніц, 19-гадовы Вадзім Кастэнка служыў у 960-м штурмавым палку 1-й зьмяшанай дывізіі ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны і загінуў на авіябазе Хмеймім ў сырыйскай правінцыі Латакія.

Мінабароны РФ пацьвердзіла гібель салдата, але сьцьвярджае, што ён пакончыў з сабой пасьля сваркі з дзяўчынай. Пры гэтым ваеннае ведамства ні разу не назвала імя і прозьвішча загінулага.

Руслану Левіеву, экспэрту Conflict Intelligence Team, гэтая версія не здаецца праўдзівай:

«У тых, хто служыць у Сырыі, вельмі дрэнная сувязь, яны практычна не зьяўляюцца ў інтэрнэце. Як ён у такіх умовах змог увайсьці ў разлад з дзяўчынай (як гэта сьцьвярджае Мінабароны) — незразумела».

Руслан Левіеў пра загінулага ў Сырыі расейскага кантрактніка
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00
Наўпроставы лінк

У перапісцы сваякі салдата, якія пражываюць на хутары Грачаная Балка ў Краснадарскім краі, пацьвердзілі гібель Вадзіма. Карэспандэнт праекту Радыё Свабода «Настоящее время» пабываў на хутары, дзе будзе пахаваны загінулы, пагаварыў з тымі, хто ведаў салдата: «Усе жыхары хутара знаходзяцца ў трагічным стане», — кажа суседка Кастэнкі.

Знаёмыя Вадзіма Кастэнкі расказваюць пра загінулага ў Сырыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00
Наўпроставы лінк

«У інтэрнэце знайшлі зводкі, што быў выбух у авиягарадку, які будавалі нашы расейскія войскі. Было напісана, што пацярпелі толькі матэрыялы, зь якіх яго рабілі і розныя прадукты. Пра людзей нічога нават не сказалі», — распавядае знаёмая загінулага Юлія Туціна, якая вучылася з ім у адной школе.

«Гэты чалавек ^[Кастэнка^] ніколі нічога не рабіў дрэннага, у яго не было ворагаў. Ён займаўся спортам, заўсёды быў актыўным, заўсёды дапамагаў. Мы нядаўна з сяброўкамі размаўлялі, што хлопцы вучацца, а іх пасылаюць кудысьці. Яны гінуць. І тое, што гэта неяк будзе з намі зьвязана, ніхто і не падазраваў », - распавядае Туціна. — «Нават пахаваньне не могуць арганізаваць нармальна, таму што яго ўжо некалькі дзён не могуць сюды прывезьці. Мне здаецца, што бацькам нават не дадуць на яго паглядзець. У яго ёсьць малодшая сястра. Я не ўяўляю, як яна трымаецца. Бацькі хаваюць свайго сына».

«Ніхто дакладна не ведае, што адбылося. Кажуць, яшчэ двое загінулі ў Прыморска-Ахтарску. Але гэта ўсё кажуць. Ён з задавальненьнем пайшоў на кантракт. Ён служыў у Растове, потым перавёўся ў Прыморска-Ахтарск і добраахвотна сышоў», — распавядае Уладзімір Кісялёў , сусед загінулага Кастэнкі.

****

Паводле сваякоў і знаёмых Кастэнкі, ён падпісаў кантракт з 960-м штурмавым палком 1-й зьмяшанай дывізіі ваенна-паветраных сілаў і супрацьпаветранай абароны. Яна разьмешчана на ваенным аэрадроме Прыморск-Ахтарск. Менавіта адтуль, па словах сваякоў, і прыяжджалі ваенныя, якія паведамілі блізкім страшную вестку.

Вадзім Кастэнка, мяркуючы паводле яго спэцыяльнасьці, абслугоўваў расійскія штурмавікі на авіябазе Хмеймім ў сырыйскай правінцыі Латакія. Блізкія Вадзіма кажуць пра тое, што ён — не адзіны загінулы, але доказаў гэтага пакуль няма, а дадзеныя аб стратах вайскоўцаў у выніку правядзеньня спэцапэрацый ў мірны час у Расеі засакрэчаныя указам Уладзіміра Пуціна.

Расейскі вайсковец-кантрактнік Вадзім Кастэнка загінуў у Сырыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:43 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG