Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch абвінавачвае Расею ў гібелі 60 мірных жыхароў Сырыі


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch (HRW) абвінаваціла Расею ў парушэньні правілаў вядзеньня вайны ў Сырыі і гібелі каля 60 мірных жыхароў, больш за палову зь якіх дзеці. Гэта вынікае з апублікаванага ў нядзелю дакладу арганізацыі.

Па дадзеных HRW, 15 кастрычніка расейская авіяцыя нанесла як мінімум два ўдары па мірных жыхарах каля сырыйскага горада Хомс. У сваім дакладзе праваабаронцы спасылаюцца на паведамленьні камандуючага мясцовай групы, апазыцыйнай рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Human Rights Watch запатрабавала правесьці расьсьледаваньне ў сувязі з магчымымі авіяўдарамі па цывільным насельніцтве.

У пятніцу кіраўнік Сырыйскага праваабарончага назіральнага цэнтру Рамі Абдэль Рахман паведаміў аб гібелі больш за 150 бяззбройных людзей пры расейскіх авіяўдарах. Назіральнікі пры гэтым адзначылі, што тады ж былі забітыя больш за 100 баевікоў груповак «Ісламская дзяржава» і «Фронт ан-Нусра», якая ўваходзіць у «Аль-Каіду», а таксама дзясяткі байцоў паўстанцкіх сілаў.

Раней з заклікам да Расеі «неадкладна спыніць атакі на сырыйскую апазыцыю і цывільнае насельніцтва» выступала Рада НАТА. У Крамлі сьцьвярджаюць, што расейскія самалёты наносяць ўдары толькі па аб’ектах «Ісламскай дзяржавы», а паведамленьні аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва зьяўляюцца «інфармацыйнай атакай» на Расею.

XS
SM
MD
LG