Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ваенныя заводы працуюць у тры зьмены з-за апэрацыі ў Сырыі


Расейскі зьнішчальнік СУ-34 на авіябазе ў Сырыі
Расейскі зьнішчальнік СУ-34 на авіябазе ў Сырыі

Паводле інфармацыі СМІ, ВМФ Расеі ў экстраным парадку закупіў у Турцыі восем транспартных караблёў для дастаўкі грузаў у Сырыю.

Работнікі расейскай карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраеньне» перайшлі на працу ў тры зьмены з-за ўзрослай патрэбнасьці ў пастаўках узбраеньняў для правядзеньня апэрацыі ў Сырыі. Пра гэта паведамляе «Комерсантъ-Власть» са спасылкай на інфармаваную крыніцу ў абаронна-прамысловым комплексе.

Таксама крыніца распавяла, што ВМФ Расеі ў экстраным парадку закупіў у Турцыі восем транспартных караблёў для дастаўкі грузаў у сырыйскі порт Тартус, дзе знаходзіцца расейская ваенная база. Новыя караблі нібыта ўжо залічылі ў сьпісы дапаможных судоў і надалі ім ваенны статус.

Таксама часопіс піша, што цяпер у Сырыі прысутнічаюць вайскоўцы-кантрактнікі 810-й асобнай брыгады марской пяхоты зь Севастопаля і 7-й дэсантна-штурмавой горнай дывізіі ПДВ з станіцы Раеўскай. Іх асноўная задача, па словах крыніцы, палягае «ў большай ступені ў ахове аб’ектаў», а не ў вядзеньні баявых дзеяньняў.

Расея з 30 верасьня праводзіць у Сырыі ваенную апэрацыю. Паводле афіцыйных дадзеных, за няпоўны месяц расейскія самалёты зьнішчылі больш за 800 мэтаў, пераважна высокадакладнымі ракетамі і карэктаванымі авіябомбамі.

Масква неаднаразова заяўляла, што авіяўдары накіраваныя супраць экстрэмістаў з «Ісламскай дзяржавы». Сырыйскія апазыцыйныя групоўкі і заходнія ўрады падкрэсьліваюць, што Расея вядзе барацьбу з паўстанцкімі сіламі. Частка апазыцыйных узброеных атрадаў не зьвязаная з «Ісламскай дзяржавай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG