Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў прапануе дапамагчы «Свабоднай сырыйскай арміі»


Сяргей Лаўроў

Сяргей Лаўроў

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў у тэлеэфіры, што Масква гатовая падтрымаць з паветра паўстанцаў апазыцыйнай групоўкі «Свабодная сырыйская армія» ў тых раёнах, дзе тая змагаецца супраць джыгадзістаў.

У інтэрвію праграме «Весткі ў суботу зь Сяргеем Брылёвым» Лаўроў растлумачыў, што Расея разгледзіць такую магчымасьць, калі атрымае дакладныя дадзеныя аб разьмяшчэньні пазыцый «Свабоднай сырыйскай арміі».

«Мы ня хочам улічваць ні канкрэтна інтарэсы аднаго Башара Асада, ні канкрэтна інтарэсы адной апазыцыі. Мы хочам улічваць інтарэсы Сырыі», — цытуе словы Сяргея Лаўрова агенцтва Інтэрфакс.

«Для Сырыі важна, каб была мірная абстаноўка, каб як мага хутчэй скончылася вайна і каб тэрарысты не атрымалі шанцу захапіць уладу ў Дамаску, ды і ў любой іншай частцы Сырыі», — працягнуў міністар замежных справаў Расеі.

У мінулы аўторак прэзыдэнт Сырыі Башар Асад прыбыў зь нечаканым і не анансаваным загадзя візытам у Маскву. Гэта была яго першая замежная паездка з моманту пачатку канфлікту ў Сырыі ў 2011 годзе.

ЗША з гэтай нагоды выступілі са зьедлівымі камэнтарамі, падвергнуўшы Расею жорсткай крытыцы за сардэчны прыём, аказаны сырыйскаму лідэру.

Прадстаўнік Белага дома Эрык Шульц заявіў, што цяперашнія адносіны паміж Масквой і Дамаскам ставяць пад пагрозу пэрспэктыву палітычнага ўрэгуляваньня ў Сырыі.

XS
SM
MD
LG