Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У выніку расейскіх авіяўдараў у Сырыі загінулі 150 мірных жыхароў


Сырыйскія праваабаронцы паведамляюць пра гібель больш за 150 мірных жыхароў у выніку авіяўдараў расейскай авіяцыі ў Сырыі.

У іх ліку — 38 дзяцей і 35 жанчын. Такія лічбы прывёў агенцтву Франс-прэс кіраўнік Сырыйскага праваабарончага назіральнага цэнтру Рамі Абдэль Рахман.

Паводле той жа крыніцы, былі забітыя 108 баевікоў экстрэмісцкіх груповак «Ісламская дзяржава» і «Фронт ан-Нусра», які ўваходзіць у «Аль-Каіду», а таксама дзясяткі байцоў паўстанцкіх сілаў.

Праваабаронцы, якія базуюцца ў Лёндане, спасылаюцца на зьвесткі, атрыманыя ад сырыйскіх актывістаў, якія знаходзяцца ў месцах вядзеньня баявых дзеяньняў.

Мэдычныя няўрадавыя арганізацыі і групы міжнародных назіральнікаў сьцьвярджаюць, што на гэтым тыдні расейскія паветраныя ўдары былі нанесеныя па трох шпіталях у паўночна-заходняй Сырыі і пры гэтым загінулі прынамсі 13 чалавек.

Расейскі бок сьцвярджае, што наносіць ў Сырыі ўдары толькі па аб’ектах тэрарыстаў.

XS
SM
MD
LG