Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы перадалі ў зону АТА $1000


Збор сродкаў арганізаваў гомельскі грамадзкі актывіст Андрэй Стрыжак у супрацоўніцтве з украінскімі валянтэрамі. Інфармацыя пра дабрачынную акцыю распаўсюджваецца сярод знаёмых актывіста і праз сацыяльныя сеткі.

«Гэтая першая тысача ўжо перададзеная ва Ўкраіну. Грошы, якія сабралі беларусы, пойдуць на мэдыкамэнты для шпіталёў на першай лініі АТА, а таксама на пампэрсы і дзіцячае харчаваньне для імправізаванага цэнтру ў Краснаармейску, дзе знаходзяцца маленькія дзеці і іх мамы, вывезеныя з Дэбальцава», — распавёў Андрэй Стрыжак карэспандэнту Свабоды.

Андрэй Стрыжак
Андрэй Стрыжак

Актывіст адзначыў, што валянтэры набываюць неабходныя рэчы ў Кіеве і вязуць іх ў зону АТА. Таму пакуль можна ахвяраваць толькі грошы, бо няма магчымасьці везьці рэчы празь беларуска-ўкраінскую мяжу. Да таго ж набыць у Беларусі вялікую колькасьць лекаў для лячэньня падрыўных траўмаў, шоўны матэрыял і супрацьшокавыя прэпараты складана. А ў Кіеве такіх мэдыкамэнтаў шмат.

Андрэй Стрыжак паведаміў, што ўсе лекі і іншыя патрэбныя рэчы, набытыя за грошы, ахвяраваныя беларусамі, паедуць у АТА ў складзе вялікага гуманітарнага канвою, у якім будзе і дапамога войску. Аднак беларуская дапамога мае выключна мірны характар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG