Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк «Азоў»: сяло Шырокіна «практычна зьнішчана» пры абстрэле


Расейская артылерыя каля Дэбальцава
Расейская артылерыя каля Дэбальцава

У сяле Шырокіна Данецкай вобласьці ідуць баі паміж сэпаратыстамі і байцамі дабравольніцкага палка «Азоў».

Паводле дадзеных палка, паселішча «практычна зьнішчана» ў артылерыйскім баі. Колькасьць пацярпелых пры абстрэлах не ўдакладняецца, аднак у «Азове» адзначаюць, што іх многа.

Наступ на пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў каля Шырокіна пачаўся раніцай 14 лютага, у бой з абодвух бакоў канфлікту прыбываюць новыя сілы.

За апошнія суткі ў баях на Ўсходзе Ўкраіны загінулі каля 100 сэпаратыстаў, больш за 180 атрымалі раненьні. Такія дадзеныя падаў штаб апэрацыі ўкраінскай арміі ў Данбасе. Кіеў і прадстаўнікі самаабвешчанай «ДНР» вінавацяць адзін аднаго ў эскаляцыі баявых дзеяньняў.

13 лютага ў выніку абстрэлаў сэпаратыстамі населеных пунктаў на Данбасе загінулі 14 мірных жыхароў, паведамляе прэс-цэнтр АТА на сваёй старонцы ў Facebook.

«Учорашні дзень таксама ў чарговы раз паказаў, што вораг наносіць агнявыя ўдары па пасёлках, нягледзячы на цывільнае насельніцтва. Учора ад «Градаў» злачынцаў загінулі шэсьць чалавек у пасёлку Шчасьце, пяць чалавек у пасёлку Гарняк, трое ў Арцёмаўску. Гэтыя людзі не бралі ў рукі зброю. Іх забілі на сваёй, роднай зямлі тыя, хто называюць сябе «абаронцамі Данбасу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG