Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка аддаў загад сілам, якія задзейнічаныя ў ATA, спыніць агонь


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у Генштабе, што ён аддае загад сілам, якія задзейнічаныя ў АТА, спыніць агонь з 00.00 15 лютага.

«Я аддаю загад з 00.00 15 лютага Ўзброеным сілам Украіны, Нацыянальнай Гвардыі Ўкраіны, падразьдзяленьням МУС, Дзяржпагранслужбы, якія задзейнічаны ў АТА, цалкам спыніць агонь на тэрыторыі Луганскай і Данецкай вобласьці», — заявіў прэзыдэнт.

Падчас сувязі з кіраўнікамі сэктараў у зоне АТА яны далажылі, што да іх загад данесены і яны прыступілі да яго выкананьня.

Паводле менскіх пагадненьняў, ад 00 гадзіны 15 лютага павінна дзейнічаць палажэньне аб спыненьні агню на Данбасе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG