Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Класкоўскай хадайнічае пра перавод дачкі ў Беларусь


Вольга Класкоўская. Архіўнае фота

Вольга Класкоўская. Архіўнае фота

Маці асуджанай у Швэцыі за замах на забойства мужа Вольгі Класкоўскай зьвярнулася ў Генпракуратуру Беларусі, перадае БелаПАН.

Яна хадайнічае пра перавод дачкі ў Беларусь і пра перагляд яе справы. Як паведамляе БелаПАН са словаў Людмілы Класкоўскай, Генпракуратура, у сваю чаргу, зьвярнулася праз МЗС Беларусі ў кампэтэнтныя органы Швэцыі.

Вольга Класкоўская асуджаная 23 жніўня 2013 году за замах на забойства цяпер ужо былога мужа Гёкая Безгіна. Ёй прысудзілі восем гадоў турэмнага зьняволеньня і грашовую кампэнсацыю 110 тысяч швэдзкіх крон на карысьць былога мужа. 5 лістапада Апэляцыйны суд Стакгольму пакінуў прысуд у сіле, але тэрмін турэмнага зьняволеньня скараціў да сямі гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG