Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Маці Класкоўскай абнародавала здымкі акрываўленай Вольгі


Паводле Людмілы Класкоўскай, гэтыя здымкі яе дачкі Вольгі зрабілі адразу пасьля здарэньня, калі Вольга нібыта з нажом накінулася на мужа

Паводле Людмілы Класкоўскай, гэтыя здымкі яе дачкі Вольгі зрабілі адразу пасьля здарэньня, калі Вольга нібыта з нажом накінулася на мужа

Людміла Класкоўская: «Гэтыя здымкі мне ўдалося дастаць цудам, сёньня іх даслаў адзін чалавек.

Гэта здымкі, якія зрабілі у швэдзкай паліцыі адразу пасьля здарэньня, калі Вольга нібыта з нажом накінулася на мужа. У гэта я ніколі ня верыла і зараз тым больш ня веру.

Са здымкаў бачна, што яна зьбітая.

Мне вядома ад дачкі, што ён амаль тыдзень трымаў яе зачыненай у сваім доме, заманіў у гэтую пастку тым, што абяцаў сустрэчу з сынам Адэмам, якога ў Вольгі адабрала сацыяльная служба і перадала мужу.

Што там дакладна атрымалася, мне не вядома, але гэтыя здымкі паказваюць, хто насамрэч быў ахвярай.

Спадзяюся, што швэдзкі суд ва ўсім разьбярэцца па справядлівасьці, а я гатовая жыцьцё аддаць за сваю дачку», — сказала Людміла Класкоўская.

Суд над беларускаай журналісткай Вольгай Класкоўскай мусіць адбыцца ў Швэцыі 13 жніўня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG