Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве вырашылі выводзіць войскі з Крыму


Украінскі танк
Украінскі танк

Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прыняла рашэньне даручыць Міністэрству абароны правесьці перадысьлякацыю вайсковых часьцей у Крыме.

Пра гэта на паседжаньні Пагаджальнай рады парлямэнту паведаміў выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандар Турчынаў, паведамляе УНІАН.

Акрамя таго, адзначыў ён, РНБА даручыла Кабінэту міністраў правесьці эвакуацыю сем’яў вайскоўцаў, для якіх існуе рэальная пагроза жыцьцю і здароўю.

Урад атрымаў даручэньне забясьпечыць разьмяшчэньне сем’яў вайскоўцаў, а таксама ўсіх, хто сёньня вымушаны пакідаць дамы з-за ціску акупацыйных войскаў РФ, сказаў Турчынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG