Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Украіна павінна заставацца непадзельнай, але Крым сёньня дэ-факта ёсьць частка Расеі


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Лукашэнка адзначыў, што ў новай украінскай уладзе «людзі розныя». «Таму ў мяне стаўленьне да іх рознае. Але як бы я да іх ня ставіўся, зь імі трэба выбудоўваць адносіны».

Пра гэта паведамляе БелаПАН.

«Украіна павінна заставацца адзінай, непадзельнай і цэласнай, але Крым дэ-факта сёньня — частка Расеі», — заявіў Аляксандар Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасьля галасаваньня на выбарах дэпутатаў Менгарсавета на ўчастку № 1 Вясьнянскай выбарчай акругі № 39.


«Мы свой пункт гледжаньня вызначылі і выказалі. Ад нас ніхто і не патрабуе прызнаць і падтрымаць расейцаў або наадварот, — сказаў Лукашэнка. — Гэта кепска, што давялося Расеі прымаць такія захады».

«З-за гістарычнага мінулага, таго, што мы адзіны народ, ствараем адзіны праект, мы будзем з Расеяй. Трэба спыніць гэтыя спэкуляцыі. Калі паўстане пытаньне, мы заўсёды будзем з Расеяй — гэта я і сказаў Пуціну ў апошняй размове»

«Усё, што адбылося і адбываецца ва Ўкраіне, мне катэгарычна агідна і не падабаецца з-за многіх прычынаў».

«З-за асобасных прычынаў я вельмі балюча ўспрымаю гэтыя працэсы. Па-рознаму іх называюць: рэвалюцыйны пераварот, рэвалюцыя, захоп улады, неканстытуцыйны захоп улады. Ненармальна, калі такім чынам зьвяргаюць законную ўладу і ўстанаўліваюць новую».


Лукашэнка адзначыў, што ў новай украінскай уладзе «людзі розныя». «Таму ў мяне стаўленьне да іх рознае. Але як бы я да іх ня ставіўся, зь імі трэба выбудоўваць адносіны».

Лукашэнка зрабіў выпад у бок заходніх краінаў: «Захад — гэта прафанацыя, ні на што ня здольныя людзі».

Ён прапанаваў параўнаць санкцыі, уведзеныя заходнімі краінамі ў дачыненьні да Расеі і Беларусі. У «санкцыйным сьпісе» Эўразьвязу, заўважыў Лукашэнка, больш за 200 беларускіх чыноўнікаў і толькі 20 расейскіх.

«Ім страшна, таму што Расея — гэта не Беларусь. Ні на што яны ня здольныя, яны могуць цябе ашукаць, са мной ужо было такое не аднойчы»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG