Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карл Більт: «Кожны пернік для Кіева — гэта бізун для Масквы»


Міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт цягам апошніх васьмі гадоў найбольш актыўна выказваўся ад імя Эўразьвязу, калі справа тычылася ўсходніх суседзяў блёку. У кулюарах штогадовага Брусэльскага форуму Нямецкага фонду Маршала сёньня ён адказаў нашаму карэспандэнту на пытаньні, датычныя апошніх падзеяў ва Ўкраіне.

У сувязі з падзеямі ў Крыме, даводзілася чуць, што Эўразьвяз і ЗША павінны былі абрынуць Расею ў шок і трапятаньне з дапамогай эканамічных санкцыяў. Ці падтрымліваеце вы гэты пункт гледжаньня?

«Не, не абавязкова, я думаю, што самае галоўнае — дапамагчы Ўкраіне. Каб Украіна дасягнула посьпеху на сваім шляху да дэмакратыі. Каб здолела выправіць увесь эканамічны ўрон, нанесены за дзесяцігодзьдзі безгаспадарчасьці. Гэта самае важнае, што мы можам зрабіць — дапамагчы Ўкраіне дасягнуць посьпеху. Кожны пернік для Кіева — гэта бізун для Масквы.»

Мы ўжо бачылі, што захоп Расеяй Крыму выклікаў абмежаваную рэакцыю Захаду. Ці можна чакаць больш шырокіх эканамічных санкцыяў супраць Расеі, і калі так, то калі?

«Я не належу да тых, хто лічыць, што эканамічныя санкцыі абавязкова прыносяць эфэкт. Яны, вядома, могуць нанесьці шкоду эканоміцы, але ці акажуць жаданы эфэкт на палітыку краіны — пытаньне спрэчнае. Я думаю, што важна не дазволіць Расеі дасягнуць мэтаў, да якіх яна імкнецца. У кароткатэрміновай пэрспэктыве цяжка будзе адабраць у яе Крым, але я думаю, што стаўка цяпер — ня Крым, а будучыня Ўкраіны. Таму для нас вельмі важна зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Ўкраіне дамагчыся посьпеху, таму што гэта будзе вырашальным — дзе Украіна апынецца праз два гады, празь пяць гадоў, празь дзесяць гадоў.»
XS
SM
MD
LG