Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яндэкс будзе паказваць украінцам украінскі Крым, а расейцам — акупаваны


Расейскі пошукавік Яндэкс будзе адлюстроўваць мапы Крыму па-рознаму для Ўкраіны і Расеі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ў афіцыйным блогу кампаніі, піша УНІАН

«Мы працуем для сваіх карыстальнікаў з розных краінаў і адлюстроўваем для іх тую рэчаіснасьць, якая іх атачае. Таму мы пачынаем уносіць зьмены ў працу сваіх сэрвісаў», — гаворыцца ў паведамленьні.

У прыватнасьці, на бліжэйшы час анансаваныя зьмены ў пошуку і навіннай службе Яндэксу. Так, расейцы будуць бачыць крымскія мэдыі ў расейскім блёку навінаў, а ўкраінцы — ва ўкраінскім.

«Нашы карыстальнікі з Крыму, якія зайшлі на www. yandex. ru, убачаць расейскі Яндэкс, а на www.yandex.ua — украінскі. Акрамя таго, у іх заўсёды ёсьць права выбару — яны могуць пераключыць дамэн і выбраць тую ці іншую карціну сьвету», — паведамляецца ў блогу.

Тое ж датычыцца і мапаў.

«У далейшым і Яндэкс. Карты стануць рознымі для розных краін — гэта значыць Крым там будзе адлюстроўвацца ў адпаведнасьці з афіцыйнай пазыцыяй кожнай краіны. Зьмены закрануць усе сэрвісы Яндэксу, для якіх гэта актуальна», — заявілі ў Яндэксе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG