10:07
8.3.2014
Анэксія Крыму можа здарыцца ўжо 10 сакавіка
Памылка сэрвэра
Памылка на сэрвэры. Зьвярніцеся ў службу падтрымкі.
Please use Search above to see if you can find it elsewhere
08:40
8.3.2014
Украіна адключыць прапагандысцкія тэлеканалы Крамля
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня зьвярнулася да правайдэраў праграмных паслугаў з просьбай устрымацца ад рэтрансьляцыі ў сваіх сетках перадачаў расейскіх тэлеканалаў «Вести», «Россия 24», ОРТ, «РТР Планета».
06:44
8.3.2014
Турэччына не пакіне крымскіх татараў у бядзе
«Расея павінна абараняць правы крымскіх татараў гэтак жа, як яны гэта робяць з правамі рускай большасьці і правамі іншых меншасьцяў у Крыме», — падкрэсьліў прэм'ер Турэччыны.
Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган запэўніў, што Анкара не пакіне крымскіх татараў у бядзе. Пра гэта ён сказаў турэцкаму навінаваму агенцтву Anadolu.
Акрамя таго, ён паведаміў, што абмяркоўваў сытуацыю ў Крыме з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.
Ён таксама сказаў, што Турэччына будзе падтрымліваць крымскіх татараў у забесьпячэньні сваіх палітычных правоў у Крыме.
06:44
8.3.2014
Прэс-сакратар Пуціна паабяцаў, што «халоднай вайны» ня будзе
Прэс-сакратар прэзыдэнта Пуціна Дзьмітры Пяскоў спадзяецца, што ўсьлед за падзеямі вакол Украіны Расея і Захад ня вернуцца да пэрыяду супрацьстаяньня «халоднай вайны».«Не хацелася б, веру, што гэта ня так, веру, што яна не пачалася, і хочацца верыць, што яна не пачнецца», — заявіў Пяскоў ў спэцыяльным выпуску праграмы «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым», які выйшаў у пятніцу на тэлеканале «Расея 1».
05:55
8.3.2014
Кіраўнік ААН назваў крымскі рэфэрэндум пасьпешлівасьцю, прынятай на гарачую галаву
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў усіх датычных да рашэньня аб рэфэрэндуме ў Крыме падумаць пра наступствы такіх пасьпешлівых дзеяньняў, прынятых на гарачую галаву, заявіў у пятніцу яго прэс-сакратар Марцін Несіркі.
Неабходна зьвярнуць увагу, што рэфэрэндумы звычайна выразна рэглямэнтаваныя нацыянальным канстытуцыйным правам, і гэтае пытаньне трэба вывучыць старанна і без эмоцыяў, падкрэсьліў ён.
Паводле словаў сьпікера, генэральны сакратар назваў рашэньне аб рэфэрэндуме трывожным і сур’ёзным.
Вярхоўная Рада Крыму вырашыла у чацьвер далучыць паўвостраў да Расеі і правесьці рэфэрэндум аб зацьвярджэньні гэтага рашэньня 15 сакавіка.
Чытаць далей
05:51
8.3.2014
На журналістаў, якія былі побач з вайсковай часткай № 2355, якую ў пятніцу ўвечары штурмавалі рускія салдаты, зьдзейсьнены напад. Сярод пацярпелых — і расейскі журналіст, грамадзянін Расеі Павел Нікулін.
Раней у пятніцу паступалі паведамленьні, што ў Крыме блізу Севастопаля невядомыя спрабавалі захапіць вайсковую частку А-2355 — камандны пункт тактычнай групы «Крым» супрацьпаветраных войскаў. Паводле гэтых паведамленьняў, тыя, хто нападаў, выбівалі брамы часткі грузавіком і патрабавалі ад украінскіх вайскоўцаў здацца і перадаць аб’ект «пад кантроль іншых узброеных фармаваньняў».
Гостеприимный Крым pic.twitter.com/F55PJy0Q9w
— Mellunmäki (@mrzff) March 7, 2014
Паводле яго словаў, у траўматычным пункце, дзе ён знаходзіцца, разам зь ім яшчэ чацьвёра зьбітых журналістаў.
Короче, тут в травме еще 4 журналиста. С той же части, просили не писать имен.
— Mellunmäki (@mrzff) March 7, 2014
Журналіст паведамляе, што невядомы, які напаў на яго, быў з расейскай «георгіеўскай стужкай» і заявіў, што ён з Расеі.
Напал человек в маске, с георгиевской лентой, крепкий. Сказал, что из России.
— Mellunmäki (@mrzff) March 7, 2014
Севастопальскі журналіст Зьміцер Белацэрковец, сьведка падзей, заявіў, што «такога фашызму-нацызму-генацыду» з боку прарасейскіх нападнікаў ён яшчэ ніколі ня бачыў. Прысутных журналістаў ня толькі зьбілі, але і абрабавалі, дадаў ён. На яго думку, тыя, хто нападаў, якія маскаваліся пад добраахвотніцкую «самаабарону», на самай справе былі байцамі былога «Беркуту», а вайсковую частку штурмавалі раней менавіта расейскія вайскоўцы.