Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ва Ўкраіне, 8 сакавіка. Колькасьць вайскоўцаў на баку Расеі ў Крыме дасягнула 30 000

Пра гэта са спасылкай на памежную службу Ўкраіны паведаміў канал РБК. Тым часам кіраўнік гарадзкой адміністрацыі Севастопалю заявіў, што гэты горад можа ўвайсьці ў склад Расеі ў якасьці асобнага суб’екта.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

00:10 8.3.2014

«Газпром» папярэдзіў, што можа адключыць газ Ўкраіне

00:33 8.3.2014

У Крыме адключылі крымскататарскі тэлеканал АТR

01:41 8.3.2014

Міжнародная падтрымка: ад Асада – Пуціну, ад Мадуры – Януковічу

05:51 8.3.2014
На журналістаў, якія былі побач з вайсковай часткай № 2355, якую ў пятніцу ўвечары штурмавалі рускія салдаты, зьдзейсьнены напад. Сярод пацярпелых — і расейскі журналіст, грамадзянін Расеі Павел Нікулін. Паводле яго словаў, у траўматычным пункце, дзе ён знаходзіцца, разам зь ім яшчэ чацьвёра зьбітых журналістаў. Журналіст паведамляе, што невядомы, які напаў на яго, быў з расейскай «георгіеўскай стужкай» і заявіў, што ён з Расеі. Севастопальскі журналіст Зьміцер Белацэрковец, сьведка падзей, заявіў, што «такога фашызму-нацызму-генацыду» з боку прарасейскіх нападнікаў ён яшчэ ніколі ня бачыў. Прысутных журналістаў ня толькі зьбілі, але і абрабавалі, дадаў ён. На яго думку, тыя, хто нападаў, якія маскаваліся пад добраахвотніцкую «самаабарону», на самай справе былі байцамі былога «Беркуту», а вайсковую частку штурмавалі раней менавіта расейскія вайскоўцы.
Раней у пятніцу паступалі паведамленьні, што ў Крыме блізу Севастопаля невядомыя спрабавалі захапіць вайсковую частку А-2355 — камандны пункт тактычнай групы «Крым» супрацьпаветраных войскаў. Паводле гэтых паведамленьняў, тыя, хто нападаў, выбівалі брамы часткі грузавіком і патрабавалі ад украінскіх вайскоўцаў здацца і перадаць аб’ект «пад кантроль іншых узброеных фармаваньняў».
05:55 8.3.2014

Кіраўнік ААН назваў крымскі рэфэрэндум пасьпешлівасьцю, прынятай на гарачую галаву


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў усіх датычных да рашэньня аб рэфэрэндуме ў Крыме падумаць пра наступствы такіх пасьпешлівых дзеяньняў, прынятых на гарачую галаву, заявіў у пятніцу яго прэс-сакратар Марцін Несіркі.

Неабходна зьвярнуць увагу, што рэфэрэндумы звычайна выразна рэглямэнтаваныя нацыянальным канстытуцыйным правам, і гэтае пытаньне трэба вывучыць старанна і без эмоцыяў, падкрэсьліў ён.

Паводле словаў сьпікера, генэральны сакратар назваў рашэньне аб рэфэрэндуме трывожным і сур’ёзным.

Вярхоўная Рада Крыму вырашыла у чацьвер далучыць паўвостраў да Расеі і правесьці рэфэрэндум аб зацьвярджэньні гэтага рашэньня 15 сакавіка.

Чытаць далей
06:44 8.3.2014

Прэс-сакратар Пуціна паабяцаў, што «халоднай вайны» ня будзе

Прэс-сакратар прэзыдэнта Пуціна Дзьмітры Пяскоў спадзяецца, што ўсьлед за падзеямі вакол Украіны Расея і Захад ня вернуцца да пэрыяду супрацьстаяньня «халоднай вайны».

«Не хацелася б, веру, што гэта ня так, веру, што яна не пачалася, і хочацца верыць, што яна не пачнецца», — заявіў Пяскоў ў спэцыяльным выпуску праграмы «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым», які выйшаў у пятніцу на тэлеканале «Расея 1».
06:44 8.3.2014

Турэччына не пакіне крымскіх татараў у бядзе

«Расея павінна абараняць правы крымскіх татараў гэтак жа, як яны гэта робяць з правамі рускай большасьці і правамі іншых меншасьцяў у Крыме», — падкрэсьліў прэм'ер Турэччыны.


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган запэўніў, што Анкара не пакіне крымскіх татараў у бядзе. Пра гэта ён сказаў турэцкаму навінаваму агенцтву Anadolu.

Акрамя таго, ён паведаміў, што абмяркоўваў сытуацыю ў Крыме з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Ён таксама сказаў, што Турэччына будзе падтрымліваць крымскіх татараў у забесьпячэньні сваіх палітычных правоў у Крыме.
08:40 8.3.2014

Украіна адключыць прапагандысцкія тэлеканалы Крамля

Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня зьвярнулася да правайдэраў праграмных паслугаў з просьбай устрымацца ад рэтрансьляцыі ў сваіх сетках перадачаў расейскіх тэлеканалаў «Вести», «Россия 24», ОРТ, «РТР Планета».
09:19 8.3.2014

Амэрыканскія сэнатары хочуць пазбавіць Расею мундыялю

10:07 8.3.2014

Анэксія Крыму можа здарыцца ўжо 10 сакавіка

Памылка сэрвэра

Памылка на сэрвэры. Зьвярніцеся ў службу падтрымкі.

Please use Search above to see if you can find it elsewhere

11:37 8.3.2014

Зь ініцыятывы Ўкраіны ў Нью-Ёрку адбудзецца чарговае паседжаньне Рады бясьпекі ААН

12:01 8.3.2014
Расейскія вайскоўцы, якіх, паводле кіраўніцтва Расеі, у Крыме нібыта няма, сёньня штурмам захапілі аддзел украінскай памежнай службы «Шчолкіна».
12:17 8.3.2014

Беларускія назіральнікі паедуць у Кіеў, але праігнаруюць Сімфэропаль

12:39 8.3.2014

Канада ня будзе выдаваць візы расейскім чыноўнікам


12:53 8.3.2014

Расейскія кінэматаграфісты падтрымалі ўкраінскіх калегаў

13:41 8.3.2014

Вайсковы камісарыят Крыму захоплены прарасейскай «самаабаронай»

15:00 8.3.2014

Украіна зможа абысьціся без расейскага газу, — Дзешчыца

15:13 8.3.2014

Віталь Чуркін: Масква і Кіеў не парывалі дыпляматычныя адносіны

15:20 8.3.2014

Дзярждэп ЗША раіць амэрыканцам адкласьці паездкі ва Ўкраіну

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG