Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме адключылі крымскататарскі тэлеканал АТR


6 сакавіка на сайце тэлеканала АТR быў праведзены інтэрнэт-рэфэндум, падчас якога можна было выказаць сваё меркаваньне адносна далучэньня Крыму да РФ. Большасьць выказалася супраць.

На эфірных частотах канала АТR пачаў вяшчаньне расейскі дзяржаўны інфармацыйны тэлеканал «Россия 24».

6 сакавіка на ўсёй тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым было адключана эфірнае вяшчаньне ўкраінскіх 5-га канала і «1+1». Зараз на гэтых частотах трансьлюецца расейскі дзяржаўны тэлеканал «Россия».

7 сакавіка ў Крыме прыпыненае аналягавае вяшчаньне ўкраінскага тэлеканала «Інтэр», на частотах якога трансьлюецца НТВ.
XS
SM
MD
LG