Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары хочуць пазбавіць Расею мундыялю


Сэнатары-рэспубліканцы Марк Кірк ад штату Ілінойс і Дэн Коўц ад Індыяны накіравалі ліст прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі футболу Ёзафу Блатэру з заклікам прыпыніць сяброўства Расеі ў FIFA.

У лісьце, у прыватнасьці, гаворыцца:

«У сьвятле расейскай вайсковай акупацыі сувэрэннай Ўкраіны мы просім тэрмінова склікаць па-за чарговае паседжаньне FIFA і разглядзець наступныя пытаньні: аб прыпыненьні сяброўства Расеі ў аўтарытэтнай футбольнай арганізацыі, аб пазбаўленьні Расеі права на правядзеньне Чэмпіянату сьвету ў 2018 годзе, а таксама аб забароне для зборнай Расеі права ўдзельнічаць у маючым адбыцца мундыялі-2014 у Бразыліі».

У якасьці прэцэдэнту сэнатары прыводзяць прыклад таго, як FIFA забараніла Югаславіі ўдзельнічаць у Чэмпіянаце Эўропы 1992 году і ў Чэмпіянаце сьвету 1994 году.
XS
SM
MD
LG