Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» папярэдзіў, што можа адключыць газ Ўкраіне


Кіраўнік расейскага канцэрну «Газпром» Аляксей Мілер сёньня заявіў журналістам, што Ўкраіна фактычна перастала плаціць за газ, што пярэчыць кантракту і стварае рызыку скарачэньня паставак.

Паводле Мілера, Украіна не разьлічылася за пастаўкі расейскага газу ў лютым, доўг вырас до $1,89 млрд.

"Мы са свайго боку заўсёды выконвалі і будзем выконваць нашы кантрактныя абавязаньні. Але мы ня можам пастаўляць газ бясплатна», - сказаў Мілер.
XS
SM
MD
LG