Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў разьвітваецца зь Міхаілам Жызьнеўскім
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00
Наўпроставы лінк

ВІДЭА

«Герой!» – тысячы ўкраінцаў разьвітваюцца зь беларусам на Майдане (УЖЫВУЮ)

абноўлена

У Кіеве доўжыцца замірэньне, у рэгіёнах пратэстоўцы бяруць пад кантроль абласныя адміністрацыі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ


03:21 25.1.2014

Януковіч: «Калі ня ўдасцца па-добраму, будзе па законе»

Украінскі прэзыдэнт зрабіў надзвычайныя заявы падчас сустрэчы з кіраўнікамі цэркваў і рэлігійных арганізацый.


Чытаць далей...
03:21 25.1.2014

Менчукі ля помніка Шаўчэнку: «Украіна, мы з табой!»

Грамадзкія актывісты працягваюць акцыю салідарнасьці з удзельнікамі пратэстаў у Кіеве: да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску нясуць кветкі, а таксама зьбіраюць грошы для сям’і беларуса, які загінуў у Кіеве.

«Украіна, мы з табой!»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:56 0:00
03:22 25.1.2014

Лагвінец: «Эўрапейскія санкцыі могуць пераўтварыць Януковіча ў новага Лукашэнку»

Чаму голас эўрапейскіх палітыкаў ня мае вялікага ўплыву на падзеі ва Ўкраіне? Ці можна сказаць, што Эўразьвяз недастаткова актыўна рэагуе на драматычную ўкраінскую сытуацыю? Якія станоўчыя і нэгатыўныя бакі магчымага ўвядзеньня санкцый супраць афіцыйнага Кіева? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Алесь Лагвінец.


Чытаць далей
03:23 25.1.2014

Магілёў: кветкі салідарнасьці з Украінай

24 студзеня ў Магілёве сябры аб’яднанай грамадзянскай партыі ўсклалі кветкі да бюста вялікага ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі.


Чытаць далей...
03:23 25.1.2014

Цела забітага на Майдане беларуса адправяць на радзіму ў нядзелю

У нядзелю а 13 гадзіне адбудзецца паніхіда па Міхаіле Жызьнеўскім у Міхайлаўскім саборы ў Кіеве. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла сяброўка Міхаіла Саша Панчанка.
Чытаць далей

03:24 25.1.2014

У Кіеве забілі міліцыянта — МУС


У Галасееўскім раёне невядомыя застрэлілі міліцыянта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Цела міліцыянта з агнястрэльным раненьнем галавы вечарам у пятніцу, 24 студзеня, выявілі ахоўнікі, якія працуюць на будаўніцтве непадалёк ад месца зьдзяйсьненьня злачынства.

Мужчыны пачулі страляніну і пабеглі праверыць, што адбылося. Убачыўшы забітага, яны адразу выклікалі міліцыю.

Сьведкі бачылі, як двое невядомых ўцякалі зь месца здарэньня. Ужо вызначана, што пацярпелы — 27-гадовы працаўнік аддзелу дзяржаўнай службы аховы Галасееўскага аддзелу міліцыі. Міліцыянт кіраваўся са службы дадому бяз зброі.

Пражываў міліцыянт непадалёку ў інтэрнаце «Беркуту». На месцы забойства працуе сьледча-апэратыўная група.
03:25 25.1.2014

Міліцыя зьвінаваціла пратэстоўцаў у парушэньні замірэньня


У міліцыі заяўляюць, што перамір’е на вуліцы Грушэўскага парушылі пратэстоўцы. Пра гэта заявіла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

У ведамстве адзначылі, што актывісты пачалі кідаць у кардон праваахоўнікаў камяні і бутэлькі з запальнай сумесьсю.

«Нягледзячы на працяглыя перамовы апазыцыі і ўлады і папярэднія дамоўленасьці аб перамір’і, некантраляваныя лідэрамі пратэстаў радыкальныя сілы зноў пачалі правакаваць міліцыю на ўжываньне сілы», — гаворыцца ў паведамленьні.

У МУС адзначаюць, што ў чацьвер міністар унутраных спраў Віталь Захарчанка запэўніў, што міліцыя гатовая да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў выпадку выкананьня дамоўленасьцяў, але гэтыя заклікі засталіся не пачутымі ўдзельнікамі закалотаў.

Як вядома, раней паведамлялася, што пратэстоўцы перайшлі да актыўных дзеяньняў, калі «Беркут» адкрыў па іх агонь гумовымі кулямі і быў паранены актывіст.
03:26 25.1.2014

Арыштаваныя яшчэ 12 удзельнікаў Майдану


Пракуратура паведаміла сёньня, што суды ўзялі пад варту яшчэ 12 затрыманых па крымінальных абвінавачваньнях у «масавых закалотах» на вуліцы Грушэўскага ў сталіцы.

Рашэньне аб узяцьці пад варту прынятыя праз «асаблівую цяжар злачынства»: сьледзтва сьцьвярджае, што ўсе гэтыя людзі непасрэдна бралі ўдзел у масавых закалотах каля стадыёна «Дынама» на Грушэўскага, якія суправаджаліся гвалтам, падпаламі, супрацівам прадстаўнікам улады з ужываньнем зброі ці іншых прадметаў, якія выкарыстоўваліся як зброя.

Учора пасьля перамоваў лідэраў апазыцыі з прэзыдэнтам стала вядома, што ўлады прапанавалі ў далейшым не ўжываць арышт як меру стрыманьня ў дачыненьні да затрыманых з-за падзей на Грушэўскага і праз суды на працягу трох дзён вызваліць з-пад варты ўжо арыштаваных, але толькі ў выпадку, калі дэманстранты спыняць супрацьстаяньне зь сілавікамі.

Пасьля выступаў лідэраў апазыцыі на Майдане пратэстоўцы адкінулі такі варыянт і, наадварот, прагаласавалі за тое, каб пышырыць тэрыторыю супрацьстаяньня да вуліцы Грушэўскага.
03:27 25.1.2014

«Кроў, якая пралілася ва Ўкраіне, можа працячы і да цябе, Эўропа»


Удзельнікі «Грамадзкага сэктару Эўрамайдану» зладзілі сёньня акцыю пад сьценамі амбасады Нямеччыны ў Кіеве, на якім заклікалі эўрапейскіх кіраўнікоў санкцыямі адрэагаваць на апошнія падзеі ва Ўкраіне пад лёзунгам: «Кроў, якая пралілася ва Ўкраіне, можа працячы і да цябе, Эўропа».

Удзельнікі акцыі паведамілі, што перадалі ў амбасаду Германіі пералік усіх дэпутатаў, якія прагаласавалі за «законы 16-га студзеня», а таксама сьпіс кіраўнікоў і супрацоўнікаў МУС, якія, як яны лічаць, удзельнічалі ў гвалтоўных дзеяньнях супраць удзельнікаў Эўрамайдану.

У звароце актывістаў да эўрапейскай супольнасьці заклікаюць правесьці антыкарупцыйнае расьсьледаваньне і праверыць назапашаныя сродкі ўкраінскіх чыноўнікаў і іх сваякоў, і не даваць ніякіх дзяржаўных крэдытаў, пакуль «законы 16 студзеня» не адменяць.

Прычынай акцыі перад пасольствам Нямеччыны стала заява канцлеркіАнгелы Мэркель, якая сказала ўчора, што яе краіна ня бачыць пакуль падставаў для санкцыяў супраць чыноўнікаў-парушальнікаў правоў чалавека ва Ўкраіне.

Актывісты таксама паведамілі, што маюць намер падаць падобныя сьпісы і заклікі і ў амбасады Канады, ЗША і ўсіх дзяржаваў Эўразьвязу
03:35 25.1.2014
03:35 25.1.2014
04:02 25.1.2014
04:38 25.1.2014

Пратэстоўцы актыўна захопліваюць дзяржаўныя будынкі ў рэгіёнах (інфаграфіка)

У пятніцу ў шэрагу рэгіёнаў Украіны працягваўся захоп абласных дзяржаўных адміністрацыяў і іншых органаў улады, а таксама іншыя пратэстныя акцыі. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі губэрнатараў. ЧЫТАЦЬ БОЛЬШ


04:56 25.1.2014
08:30 25.1.2014
Судовы канвэер працуе і ноччу
08:34 25.1.2014

Сутычак на Грушэўскага няма няма


Раніцай актыўных дзеяньняў на барыкадах вуліцы Грушэўскага няма, хаця ноччу замірэньне было парушана абодвума бакамі. Шэрагі дэманстрантаў і пратэстоўцаў падзяляюць барыкады і сьцяна дыму. Гараць аўтамабільныя пакрышкі. Людзі грукаюць у мэталічныя прадметы і выкрыкваюць «Слава Ўкраіне».

Некалькі соцень чалавек застаюцца на барыкадах, мінулай ноччу тут было −23 градусы.
08:35 25.1.2014
Эўравайна. 25.01. Галоўнае за ноч
08:46 25.1.2014

Выбух у Чаркасах


На тэрыторыі Чаркаскага раённага адзьдзелу міліцыі ў ноч на суботу адбыўся выбух.

Пра гэта паведамляе Ўпраўленьня МУС у Чаркаскай вобласьці: «Адбыўся выбух, у выніку якога былі пашкоджаныя 7 вокнаў. Пацярпелыя сярод грамадзянаў і работнікаў міліцыі не зарэгістраваныя».
08:52 25.1.2014
Мітынгоўцы заяўляюць, што не чапалі міліцыянтаў
08:53 25.1.2014

Харкаўскія фанаты будуць ахоўваць мясцовы Эўрамайдан


Адпаведнае паведамленьне апублікаванае на старонцы фанацкай суполкі ў сацыяльных сетках, паведамляе УНІАН.

«Такім чынам, сумленныя, наш выхад! Харкаўская фанацкая грамадзкасьць вырашыла поўным складам ісьці і абараняць Харкаўскі Эўрамайдан ад магчымых правакацый прасьцітушак», — гаворыцца ў тэксьце.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG