Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынец: Падзеі ва Ўкраіне — гэта наша мінулае


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Сустаршыня БХД, былы палітвязень Павал Севярынец камэнтуе разгон Эўрамайдану ў Кіеве.

«Палавіністасьць рашэньня Януковіча тлумачыцца тым, што Ўкраіна дагэтуль балянсуе на геапалітычных шалях. І да канца вырашыцца ў той ці іншы бок сытуацыя пакуль што ня можа. Відавочныя паралелі зь беларускімі падзеямі, але ў Беларусі ўсё было значна больш брутальна і жорстка. Мы гэта прайшлі яшчэ ў 90-х. І, на жаль, ужо гадоў 15 мы глядзім на падзеі ва Ўкраіне як на сваё мінулае. У нас перамагла дыктатура — грубая, жорсткая, заснаваная на гвалце і страху. Ва Ўкраіне такая дыктатура толькі імкнецца перамагчы, і пакуль што ўкраінскі народ гэтаму супраціўляецца. Сытуацыя трохі адрозьніваецца. Але падабенства яе ў тым, што гвалт і страх наступаюць. І наступаюць яны з Усходу. Крыніцай гэтага гвалту зьяўляецца Крэмль.

Украінцы малайцы. Яны супраціўляюцца з усіх сілаў, якія ў іх ёсьць. У беларусаў гэтых сілаў ад пачатку было менш. Яле я магу сказаць, што ў рэшце рэшт, свабода пераможа гвалт. Ва Ўкраіне гэта адбудзецца раней, у нас — пазьней. Але гэта будзе хутчэй, чым мы чакаем».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG