Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня ўкраінскай партыі «Дэмакратычны альянс»: Мы блізкія да дыктатуры


Васіль Гацько

Васіль Гацько

Старшыня апазыцыйнай украінскай партыі «Дэмакратычны альянс» Васіль Гацько з Майдану заявіў Радыё Свабода, што начныя падзеі на Майдане вельмі блізка падвялі Ўкраіну да дыктатуры.

«Зараз на Майдан выйшла міліцыя. Уначы доўга адбывалася зачыстка каля Дому прафсаюзаў. Міліцыя прыйшла вялікім асабовым складам, і з двух бакоў праходзілі і зачышчалі Дом прафсаюзаў, дзе знаходзіцца нацыянальны штаб супраціву, а таксама дзе пражываюць некаторыя пратэстоўцы. Фактычна мы ўсю ноч трымалі аблогу. І зараз міліцыянты троху адступілі, паселі па аўтобусах. Збоку стаяць 20 аўтобусаў, поўныя „Беркутаў“. Удалося вытрымаць аблогу толькі за кошт таго, што ўначы некалькі тысячаў людзей падцягнуліся на Майдан.

Я лічу, што Ўкраіна не здалася. Але трэба разумець, што сёньняшнія падзеі ёсьць сьведчаньнем таго, што мы блізкія да дыктатуры — напрыклад, да Беларусі. Ніякага дыялёгу паміж Януковічам, апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю не адбываецца і блізка. Ён ня тое што не сядае за стол перамоваў, ён нават ня ўзгадвае пра гэта».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG