Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустаршыня створанай партыі БХД камэнтуе разгон Эўрамайдану ў Кіеве.

«Тое, што зараз робіцца ва Ўкраіне, цалкам прагназавана. Януковіч парваў з Эўразьвязам, адкрыта плюнуўшы яму ў твар. Ён заручыўся падтрымкай Крамля. І, безумоўна, цяпер сілавы сцэнар стаў магчымым і, напэўна, пажаданым для дзейнага прэзыдэнта Ўкраіны. Таму я перакананы, што сілавыя дзеяньні па разгоне Майдану будуць і надалей. Тое, што яны не такія брутальныя, не такія жорсткія, як былі ў Беларусі падчас разгону Плошчы ў 2010 годзе, сьведчыць пра тое, што Януковіч троху разумнейшы за Лукашэнку і баіцца вострай нэгатыўнай рэакцыі з боку Эўразьвязу», — заявіў Рымашэўскі Радыё Свабода.

«Я думаю, што вельмі неабачліва з боку многіх апазыцыйных палітыкаў параўноўваць Украіну зь Беларусьсю і казаць, што Ўкраіна ня здасца, таму што Ўкраіна — не Беларусь. Справа ў тым, што на пачатку Эўрамайдану Ўкраіна яшчэ ня ведала той падтрымкі з боку Крамля, якую рэжым Лукашэнкі мае з 1994 году і якую яна атрымала цяпер. Украіна тады яшчэ ня ведала такіх санкцыяваных брутальных дзеяньняў ад прадстаўнікоў свайго народу. Хацелася б верыць, што Майдан выжыве, але я думаю, што хутка чакаць на гэта не выпадае. Гэтае змаганьне будзе зацяжным і сыстэмным. Украінскай апазыцыі трэба рыхтавацца да больш працяглага змаганьня з рэжымам Пуціна-Януковіча. Таксама трэба чакаць новых правакацый і сілавых дзеяньняў у дачыненьні да ўдзельнікаў Майдану. А ўжо наколькі гэтыя дзеяньні будуць пасьпяховымі, залежыць ад украінскага народу і супраціву, які ён зможа аказаць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG