Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з актывістаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў канстатуе, што пакуль падзеі ва Ўкраіне разьвіваюцца не так брутальна, як падчас пратэстных кампаніяў у Беларусі. Аднак пры пэўным зьбегу абставінаў можа быць рэалізаваны «беларускі сцэнар».

«Безумоўна, ва Ўкраіне ёсьць свая спэцыфіка. Таму што калі ў Львове спэцпадразьдзяленьні пераходзяць на бок маніфэстантаў, то гэта, зразумела, выключна ўкраінская спэцыфіка. І ўвогуле калі ёсьць такія вобласьці як Львоўская, Івана-Франкоўская ды ім падобныя, сытуацыя ніяк не выглядае адназначнай. Канечне, зараз можна казаць, што любы сілавы сцэнар нам падаецца „беларускім“. Таму што толькі беларуская ўлада падобным чынам вырашае сытуацыю, калі людзі „за“ нешта, „супраць“ нечага, — карацей, калі яны аб’ядноўваюцца. Тут, у Беларусі, з такімі размова кароткая», — кажа Дзьмітрыеў.

«Я ўсё ж спадзяюся, што тыя пазыцыі, на якіх цяпер застаюцца пратэстоўцы і міліцыя ў Кіеве, не перарастуць у гвалт. Так, сілавікі адціснулі людзей, але мітынгоўцы на Майдане прынамсі застаюцца, рыхтуюцца нейкія перамовы і г.д. То бок ёсьць спадзяваньне, што міліцыя не наробіць памылак і не пераўтворыць падзеі сапраўды ў беларускі сцэнар: калі людзей надзвычай жорстка разганяюць, захопліваюць, саджаюць у турмы. Пакуль, яшчэ раз паўтару, гэта не беларускі сцэнар. Але ён можа стаць такім, калі ў Віктара Януковіча ня хопіць палітычнай мудрасьці і цярпеньня, каб не пайсьці беларускім шляхам».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG