Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майдан узмацняецца. Жывы блог, відэа

Плошчу адстаялі і аднаўляюць. У Кіеве людзі масава ідуць на Майдан, аўтобусы з «Беркутам» ад'яжджаюць, пачалася адбудова зьнесеных уначы барыкад. Абурэньне начнымі падзеямі выказваюць замежныя палітыкі. А ў МУС засьведчылі — гэта быў не разгон.


Коратка

ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ








02:23 12.12.2013
Украінцы жартуюць з расейскай прапаганды
22:47 11.12.2013

Машыніста мэтро, які заклікаў пасажыраў на Майдан, зьнялі з рэйсу

Машыніст кіеўскага мэтро, які распавёў пасажырам «праўду» пра мінаваньне станцыяў і заклікаў падтрымаць Эўрамайдан ў цэнтры Кіева, зьняты з рэйсу. Пра гэта паведамляе выданне LB.ua, спасылаючыся на супрацоўніка мэтро.



«З панядзелка некаторыя машыністы Кіеўскага мэтрапалітэну абвяшчаюць людзям падчас рэйсу пра неабходнасьці ісьці на акцыі пратэсту і ня верыць афіцыйнае інфармацыі аб замінаваньні станцый мэтрапалітэну, паколькі „замінаваньні“ адбываюцца для таго, што б расчысьціць Майдан», — заявіў ён на правах ананімнасьці.

Чытаць далей...
18:37 11.12.2013
Калёна студэнтаў Кіева-Магілянскай акадэміі прыйшла на Майдан, арганізоўвае там начное і дзённае дзяжурства.

Студэнты пасталі на прыступках Музычнай акадэміі, якая знаходзіцца на Майдане. Рэктар Сяргей Квіт выступіў перад імі без асаблівага патасу, але сказаў, што быць на Майдане цяпер трэба. Дзяўчаты-актывісткі заклікалі запісвацца ў начную варту, бо пасьля таго як гэтай ноччу Майдан выстаяў аблогу «Беркута», на плошчы «вельмі патрэбныя людзі».

Студэнты зачыталі заклік да рэктара Музычнай акадэміі і папрасілі яго аддаць пад іх патрэбы першы паверх будынку. Ён неабходны ім, каб стварыць там «вольны ўнівэрсытэт». Студэнты хацелі б там ня толькі грэцца, але і чытаць кнігі, глядзець фільмы і камунікаваць паміж сабой. Дзяўчына-арганізатарка зазначыла, што дагэтуль рэктар Музакадэміі не ішоў зь імі на кантакт. Таму заклік перадалі яму публічна ў прысутнасьці журналістаў.

Адна з студэнтак Наста сказала, што яны прыйшлі сюды, каб адстойваць свае правы: «Мы лічым, што ўлада парушае нашыя правы, парушае законы. Таму мы тут».
18:37 11.12.2013
Рэктар Кіева-Магілянскай акадэміі прыйшоў на Майдан з студэнтамі

Прафэсар, прэзыдэнт Кіева-Магілянскай акадэміі Сяргей Квіт кажа, што прыйсьці на Майдан было супольным рашэньнем іх грамады, а выключэньне студэнтаў «за палітыку» ў іх акадэміі проста немагчымае.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG