Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабская актывістка адракаецца ад FEMEN


Аміна Сбуі ў суправаджэньні паліцыянтаў 5 чэрвеня 2013 году
Аміна Сбуі ў суправаджэньні паліцыянтаў 5 чэрвеня 2013 году
Туніская актывістка руху FEMEN Аміна Сбуі заявіла, што пакідае рух, таму што ён «ісламафобскі» і фінансуецца з «сумнеўных» крыніцаў

У інтэрвію сайту Al Huffington Post, адказваючы на пытаньне пра прычыны выхаду з FEMEN, Сбуі сказала:

«Я ня ведаю крыніцаў фінансаваньня гэтага руху. Я шмат разоў пыталася пра гэта ў Інны Шаўчэнкі, але не атрымала яснага адказу. Я не хачу быць у руху, які выкарыстоўвае сумнеўныя грошы. А калі ён фінансуецца Ізраілем? Я хачу ведаць. І я не хачу, каб маё імя асацыявалася з ісламафобскай арганізацыяй. Мне не спадабалася акцыя, калі дзяўчаты крычалі „Аміна Акбар Акбар ФЭМЭН“ перад амбасадай Тунісу ў Францыі, або калі яны спалілі сьцяг перад мячэцьцю ў Парыжы. Гэта закранула пачуцьці шматлікіх мусульман і шмат каго з маіх сваякоў. Нам трэба паважаць рэлігію кожнага чалавека».
Я не хачу быць у руху, які выкарыстоўвае сумнеўныя грошы. А калі ён фінансуецца Ізраілем? Я хачу ведаць. І я не хачу, каб маё імя асацыявалася з ісламафобскай арганізацыяй.
Аміна Сбуі

Амна Сбуі набыла сусьветную вядомасьць як арабская актывістка фэмінісцкага руху пасьля таго, як выклала свае здымкі топлес у Фэйсбуку. У траўні туніская паліцыя арыштавала яе ў горадзе Кайруан пасьля таго, як яна напісала слова «FEMEN» на мячэці, у якой праходзіў кангрэс ісламістаў. Аміна Сбуі правяла два месяцы ў турме. У пратэсьце супраць яе затрыманьня выступілі тры замежныя актывісткі FEMEN, якія паказаліся топлес у туніскім судзе і за гэта атрымалі па чатыры месяцы турмы з адтэрміноўкай ды былі выдвараныя з Тунісу.

У ліпені суд пастанавіў вызваліць Аміну Сбуі з-пад варты да пачатку працэсу. Ёй пагражае да двух гадоў пазбаўленьня свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG