Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За «напад» на Лукашэнку актывістак FEMEN пакаралі мякка


«Начная атака на Лукашэнку» FEMEN

«Начная атака на Лукашэнку» FEMEN

21 чэрвеня ў Кіеве актывістак FEMEN судзілі за начную акцыю супраць Лукашэнкі. Дзяўчаты рыхтаваліся да «сутак», але абышлося невялікімі штрафамі.

Адна зь лідэрак арганізацыі Ганна Гуцол паведаміла Эўрарадыё пасьля суду: «Да нашай вялікай радасьці, нам не спатрэбіліся зубныя шчоткі і туалетная папера — абышлося штрафам 119 грывень».

119 грывень — меней за 15 даляраў, у Беларусі такіх малых штрафаў за палітычныя акцыі даўно не даюць.

Актывістк FEMEN судзілі за акцыю «Ноч супраць Лукашэнкі». Дзяўчаты рыхтаваліся да таго, што іх асудзяць на 15 сутак.

Ноччу падчас візыту Лукашэнкі ў Кіеў дзяўчаты з FEMEN зьявіліся ля рэзыдэнцыі, дзе начаваў Аляксандар Лукашэнка з сынам Колем, з паходнямі. На іх целах былі напісаныя заклікі «Жыве Беларусь!», «Fuck dictator!» і іншыя. Сон Лукашэнкаў зьбераглі міліцыянты і спэцназаўцы «Беркута», якія затрымалі дзяўчат.

У 2011 годзе да гадавіны разгону Плошчы FEMEN правялі акцыю супраць рэжыму Лукашэнкі на прыступках КДБ ў Менску, пасьля чаго іх затрымалі невядомыя, вывезьлі ў лес, жорстка зьбілі і кінулі непадалёк ад мяжы з Украінай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG