Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужык выдаваў сябе за дзяўчыну з Femen


Мужчына, які прадстаўляўся дзяўчынай з Femen, паўстане перад судом у Мурманску па абвінавачванні ў экстрэмізме, паведамляе генэральная пракуратура Расеі.

Паводле пракуратуры, Генадзь Пушкароў, знаёмы з прадстаўніцай Femen у Расеі Ганнай Гуцол, стварыў у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» старонку ад імя выдуманай Карыны Паньковой і абвясьціў аб адкрыцьці прадстаўніцтва Femen у Запаляр’і.

На старонцы ён разьмясьціў прэйскурант на правядзеньне акцый супраць праваслаўных цэркваў.


Фота Генадзя Пушкарова з сацыяльных сетак

«Спілаваньне паклоннага крыжа было ацэнена ў 6 тысяч рублёў, любы надпіс на крыжы, у тым ліку той, што абражае пачуцьці вернікаў, — у 2 тысячы рублёў. Акрамя таго, маючы зносіны па тэлефоне з журналістамі, Пушкароў імітаваў жаночы голас, ствараючы ілюзію рэальна існуючай дзяўчыны», — паведамляе пракуратура.

Цяпер старонка «Карыны» выдаленая, а Femen на сваім сайце піша: «Ніколі ня думалі, што скажам гэта, але рух FEMEN выказвае сардэчную падзяку праваахоўным органам Расейскай Фэдэрацыі, якія ахоўваюць нашу мірную працу і адстойваюць наш гонар».

Пушкарову выстаўленае абвінавачваньне ў публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG