Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сноўдэнам зоймуцца ФСБ і ФБР


Прэзыдэнты Расеі і ЗША Уладзімір Пуцін і Барак Абама даручылі кіраўнікам ФСБ і ФБР знаходзіцца ў пастаянным кантакце, каб знайсьці рашэньне адносна Сноўдэна.

Пра гэта сёньня ў эфіры тэлеканалу «Расія 24» заявіў прэс-сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў. Ён дадаў, што рашэньне павінна быць знойдзена ў рамках нормаў міжнароднага права, аднак «гатовага рэцэпту» пакуль няма.

Цяпер былы кантрактнік амэрыканскага Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвард Сноўдэн, як мяркуецца, працягвае заставацца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта «Шарамецьцева», куды ён прыбыў больш за тыдзень таму рэйсам з Ганконга. У пачатку чэрвеня Сноўдэн распаўсюдзіў сакрэтныя дадзеныя аб праграмах электроннага сачэньня амэрыканскіх спэцслужбаў. На радзіме яму цяпер прад’яўлены шэраг абвінавачваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG