Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама лічыць сытуацыю вакол Сноўдэна выключна юрыдычнай


Абама лічыць сытуацыю вакол Сноўдэна выключна юрыдычнай

Абама лічыць сытуацыю вакол Сноўдэна выключна юрыдычнай

Выступаючы ў Сэнэгале перад пачаткам свайго афрыканскага турнэ, амэрыканскі лідэр адзначыў, што ня мае намеру прыцягваць ваенных да перахопу самалёта, на якім Сноўден можа вылецець з Масквы.

Былы супрацоўнік ЦРУ ЗША Сноўдэн у нядзелю прыбыў з Ганконгу ў Маскву і да гэтага часу, паводле афіцыйных дадзеных, знаходзіцца ў транзытнай зоне аэрапорту «Шарамецьцева».

Ён папрасіў Эквадор аб прадастаўленьні прытулку, аднак хуткага адказу яму не абяцалі. У той жа час амэрыканскія ўлады анулявалі ягоны пашпарт.

Нядаўна Сноўдэн апублікаваў сакрэтныя дадзеныя амэрыканскіх спэцслужбаў аб праграмах электроннага сачэньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG