Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн, які прыбыў 23 чэрвеня з Ганконгу ў Маскву, працягвае заставацца ў транзытнай зоне аэрапорту Шарамецева. Пра гэта паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў службах аэрапорту.

Улады Эквадору заявілі, што не выдавалі Сноўдэну ніякіх дакумэнтаў для ўезду ў іх краіну. Паведамленьне аб такіх дакумэнтах распаўсюдзіў заснавальнік сайту WikiLeaks Джуліян Асанж.

Сноўден папрасіў прытулку ў Эквадоры, але выглядае на тое, што хуткага адказу не атрымае. Тым часам улады ЗША анулявалі пашпарт Сноўдэна, якога вінавацяць у шпіянажы ў сувязі з тым, што ён падаў да публічнага ведама сакрэтную інфармацыю амэрыканскіх спэцслужбаў аб праграмах электроннага сачэньня.

ЗША заклікаюць Расею выдаць былога супрацоўніка ЦРУ на радзіму.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG