Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Масква магла б даць прытулак грамадзяніну Злучаных Штатаў Эдварду Сноўдэну — лічыць кіраўнік рады ў справах правоў чалавека пры прэзыдэнце Расеі Міхаіл Фядотаў.

У інтэрвію «Інтэрфаксу» Фядотаў сказаў, што калі Сноўдэн зьвернецца з такім хадайніцтвам, дык яно можа быць разгледжана прэзыдэнтам. «Сноўдэн заслугоўвае абароны», — дадаў Фядотаў.

Былы супрацоўнік кампаніі, якая працавала над замовамі Агенцтва нацыянальнай бясьпекі і ЦРУ ЗША, Сноўдэн абвінавачваецца на радзіме ў шпіянажы. Нядаўна ён абнародваў сакрэтныя дадзеныя амэрыканскіх спэцслужбаў аб праграмах электроннага сачэньня.

У нядзелю Эдвард Сноўдэн прыбыў з Ганконгу ў Маскву і да гэтага часу, па афіцыйных дадзеных, знаходзіцца ў транзытнай зоне аэрапорта «Шарамецьцева».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG