Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 6 сьнежня: Канчатковая дэмаркацыя межаў паміж Беларусьсю, Латвіяй і Расеяй, гадавіна другога ўзбуйненьня БССР


Беларуска-літоўская мяжа
Беларуска-літоўская мяжа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Па ўсёй краіне суцэльная воблачнасьць, сьнегапады, тэмпэратура −3 — 0 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Нясьвіж (Менская вобласць), у Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку «Нясьвіж» адбудзецца цырымонія падпісаньня выніковых дакумэнтаў дэмаркацыі стыку дзяржаўных межаў Беларусі, Латвіі і Расеі. Пачатак у 12.40.

Бэрлін, візыт у Нямеччыну прэм’ер-міністра Ізраілю Бін’яміна Нетаньягу

Масква, візыт у Расею прэм’ер-міністра Кітаю Вэнь Цзябао

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1240: Войска Батыя разбурыла Кіеў.
1705: Біскуп Тэадор Патоцкі ў прысутнасьці караля Аўгуста ІІ і цара Пятра І ахрысьціў касьцёл св. Францыска Ксаверыя ў Гродне.
1768 — надрукаванае першае выданьне Энцыкляпэдыі Брытаніка.
1921 — падпісаная ангельска-ірляндзкая дамова, у выніку якой праз год узьнікла Ірляндзкая свабодная дзяржава.
1926: Адбылося другое ўзбуйненьне БССР, ад РСФСР у склад БССР былі перададзеныя Гомельскі і Рэчыцкі паветы расфармаванай Гомельскай губэрніі.
1971 — Пакістан разарваў дыпляматычныя адносіны зь Індыяй пасьля таго, як апошняя прызнала Банглядэш.

У гэты дзень нарадзіліся:

1520: Барбара Радзівіл, каралева польская і вялікая княгіня літоўская
1800: Язэп Ходзька, вядомы беларускі геадэзіст і тапограф
1898: Гунар Мюрдаль, швэдзкі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
1899: Барыс Мардвінаў, беларускі і расейскі тэатральны рэжысёр і пэдагог
1933: Зінаіда Мажэйка, беларускі этнамузыказнаўца
1942: Петэр Хандкэ, аўстрыйскі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі:

1736: Юзаф Тадэвуш Агінскі, палітычны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
1921: Мікалай Янчук, беларускі і ўкраінскі навуковец-славіст, гісторык, этнограф, фальклярыст і літаратуразнаўца
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Фінляндыя — Дзень незалежнасьці. У гэты дзень у 1917 годзе Фінляндыя абвясьціла незалежнасьць ад Расеі.

Гішпанія — Дзень Канстытуцыі. У гэты дзень у 1978 годзе гішпанцы на рэфэрэндуме зацьвердзілі дэмакратычную канстытуцыю краіны пасьля амаль 40 гадоў дыктатуры.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў.
Уладзімер Караткевіч


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Гасьціннасьць па-менску: у краіну не пусьцілі, вады не далі

Гілары Клінтан патрабуе вызваленьня беларускіх палітвязьняў

Масавыя затрыманьні ў Маскве

Ці моцна расейскія выбары адрозьніваюцца ад беларускіх?

Міліцэйскі «хапун» на ўскраіне Менску
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG