Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 чэрвеня. «Любая ўлада – ад Бога, але і любая хвароба ад Яго ж». Жан Жак Русо


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

У Горадні і Віцебску – сонечна, ў Берасьці – хмары з праясьненьнем, на астатняй тэрыторыі краіны – дождж, тэмпэратура плюс 14–16 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск – урачыстае адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі памяці мастака Міхася Савіцкага на вул. Беламорская, 17.

Менск – у гарадзкой ратушы прэсавая канфэрэнцыя старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалая Ладуцькі. Пачатак у 13.50.

Менск – у краме «XXI стагодзьдзе» (пр. Незалежнасьці, 92) аўтарскі вечар літаратара Альгерда Бахарэвіча. Пачатак у 18.00.

Менск – на вайсковых могілках супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музэя Янкі Купалы правядуць вечар памяці «Жальбіны», прысьвечаны 70-годзьдзю з дня сьмерці Янкі Купалы. Пачатак у 16.30.

Вашынгтон – ЗША абвесьцяць аб санкцыях супраць кампаній, якія маюць бізнэсовыя стасункі з цэнтральным банкам Ірану.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1569 – заключаная Люблінская унія, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае злучыліся ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую.

1660 – перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскім войскам у бітве пад Палонкаю.

1914 – забойства спадкаемцы Аўстра-Вугорскага пасаду, эрцгерцага Франца Фэрдынанда, якое стала падставай для пачатку І-й сусьветнай вайны.

1941 – заняцьцё нямецкімі войскамі Менску.

1944 – заняцьцё савецкімі войскамі Віцебску.

1992 – Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1712 – Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.

1891 – Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.

1923 – Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 году».

У гэты дзень памерлі:

1942 – Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Украіна – Дзень Канстытуцыі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Любая ўлада – ад Бога, я гэта прызнаю, але і любая хвароба ад Яго ж: ці значыць гэта, што забаронена клікаць лекара?
Жан Жак Русо

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Чарговы «Хросны бацька» ад НТВ

У судзе над журналістам Андрэем Пачобутам перапынак да 5 ліпеня

Што рабіць, калі вас затрымалі падчас народных гуляньняў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG