Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады хочуць панізіць стаўку рэфінансаваньня ўказам


Да канца 2012 году стаўка рэфінансаваньня панізіцца да 20-23%. Гэта сваім указам зацьвердзіў Аляксандар Лукашэнка.

Зрэшты, выйсьці на такія паказьнікі можна будзе толькі ў тым выпадку, калі ўзровень інфляцыі ў краіне ня будзе перавышаць 19-22%.

Цяпер стаўка рэфінансаваньня, вызначаная Нацыянальным банкам, складае 45%, што ўжо прывяло да фактычнага згортваньня магчымасьці крэдытаваньня. Відавочна, што браць пазыкі амаль што пад палову сумы ня могуць ня толькі фізычныя асобы, але і пасьпяховыя камэрцыйныя кампаніі, дзяржаўныя прадпрыемствы.

Тым часам экспэрты Міжнароднага валютнага фонду настойваюць на яшчэ больш рэзкім падвышэньні стаўкі рэфінансаваньня, якая, згодна з эканамічнымі законамі, мусіць ісьці побач з узроўнем інфляцыі. У Беларусі ж інфляцыя даўно перакрочыла за 100% і па выніках году гэтая лічба зафіксуецца на адзнацы 120%.

Год таму стаўка рэфінансаваньня ў Беларусі складала 10,5%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG