Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 14 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Па ўсёй краіне хмарна, на ўсходзе – дождж, тэмпэратура ад 1 да 5 цяпла.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, у гатэльным комплексе «Алмаз» (вул. Герасіменкі, 8) пройдзе зьезд Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. На зьезьдзе будуць прадстаўленыя вынікі сумеснага зь Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) дасьледаваньня па працоўных адносінах і становішчы жанчын і моладзі ў Беларусі.

Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) пісьменьнік Уладзімер Казлоў выступіць з публічнай лекцыяй, а таксама прэзэнтуе новы зборнік апавяданьняў «Радзіма». Пачатак у 19.00.

Менск, у Палацы Рэспублікі (пл. Кастрычніцкая, 1) адбудзецца канцэрт украінскага гурту «Воплі Відаплясава» з праграмай найлепшых песень «Дзень нараджэньня». Пачатак у 19.00.

Бэрлін, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель выступіць у Бундэстагу з дакладам аб выніках апошняга саміту ЭЗ.

Страсбур, на сэсіі Эўрапарлямэнту будуць абвешчаныя ляўрэаты штогадовай прэміі імя Сахарава.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1586 – у Беларусі ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе зробленае паталягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка. Нябожчыкам стаў памерлы за два дні да таго кіраўнік краіны Сьцяпан Батура. Спрабуючы вызначыць прычыну ягонае сьмерці, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і было вырашана зрабіць паталягаанатамічнае дасьледаваньне, якое ажыцьцявілі ў каралеўскім замку ў Горадні.

1782 – браты Мангалф’е запусьцілі ў паветра першы паветраны шар.

1825 – група рэвалюцыйна настроеных расейскіх афіцэраў ладзіць у Санкт-Пецярбургу паўстаньне супраць царызму (паўстаньне дзекабрыстаў).

1862 – у Менску было відаць паўночнае зьзяньне. Уладзімер Караткевіч назваў гэтую зьяву «прадвесьцем будучай бітвы», маючы на ўвазе паўстаньне Каліноўскага, якое пачнецца ў наступным годзе.

1939 – Савецкі Саюз выключаны са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю.

1949 – Ерусалім абвешчаны сталіцай Ізраілю.

1957 – у газэце «Літаратура і Мастацтва» зьявіўся артыкул студэнта факультэту журналістыкі БДУ Барыса Сачанкі «Шанаваць родную мову». Гэта быў першы публічны выступ супраць русыфікацыі амаль што за трыццаць гадоў

У гэты дзень нарадзіліся:

1503 – Настрадамус, францускі лекар, астроляг і прадказальнік.

1912 – Уладзімер Кароль, беларускі архітэктар, суаўтар праектаў праспэкта Незалежнасьці, манумэнта Перамогі і будынка Галоўпаштамту ў Менску.

У гэты дзень памерлі:

1799 – Джордж Вашынгтон, першы прэзыдэнт ЗША.

1941 – Эдуард Вольтэр, этнограф, аўтар кнігі «Матэрыялы да этнаграфіі латыскага племені Віцебскай губэрні».

1989 – Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, фізык, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы.

Цытата на памяць:

Нацыя, якая ставіцца да іншай нацыі з звыклай нянавісьцю або звыклымі добрымі пачуцьцямі, у пэўнай ступені зьяўляецца нявольнікам. Такая нацыя – нявольнік сваёй варожасьці або сваіх добрых пачуцьцяў, любога з двух дастаткова, каб адвесьці яе ад свайго абавязку і інтарэсаў.

Джордж Вашынгтон

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

Саньнікава ў Магілёве сустрэлі поўнай заляй і авацыямі

Кантроль, забарона, папярэджаньні

Расейцы лічаць Казахстан больш надзейным партнэрам, чым Беларусь

Лукашэнка хоча нармальных стасункаў з ЗША

Ці дапусьцяць улады апазыцыю ў сыстэмную палітыку?

Першымі галасуюць пэнсіянэры, вайскоўцы і «хімікі»

Апазыцыю ганьбяць, але менш, чым раней

Наклеіў улёткі кандыдатаў ― забралі ў міліцыю

Больш за 600 журналістаў замежных СМІ будуць асьвятляць выбары

Дзьмітры Вус за зьмены ў выбарчай сыстэме
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG