Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Вус за зьмены ў выбарчай сыстэме


Дзьмітры Вус

Дзьмітры Вус

У перадвыбарчай праграме кандыдата ў прэзыдэнты Дзьмітрыя Вуса, апублікаванага сёньня ў газэце "СБ: Беларусь Сегодня", сьцьвярджаецца, што выбарчая сыстэма Беларусі пабудаваная на аснове выбарчай сыстэмы 1930-х гг.

"Выбары праводзяцца, абапіраючыся на мясцовыя выканаўчыя органы ўлады. Так, дырэктары школ, прадпрыемстваў, галоўныя дактары паліклінік, бальніц заключаюць кантракты з раённымі выканкамамі і адміністрацыямі раёнаў. Кіраўнікоў вышэйзгаданых прадпрыемстваў і арганізацый абавязваюць станавіцца старшынямі ўчастковых выбарчых камісій. З тымі, хто адмаўляецца, не працягваюць працоўныя кантракты. У выніку кіраўнікі трапляюць у наўпроставую залежнасьць ад мясцовай выканаўчай улады, якая дыктуе, колькі і на якім выбарчым участку павінна быць галасоў за пэўнага кандыдата ў пратаколе падліку бюлетэняў ", – гаворыцца ў праграме.

Дзьмітры Вус лічыць, што кожны кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь павінен мець паўнамоцтвы падліку бюлетэняў і подпісу пратаколу падліку бюлетэняў. Бяз гэтай папраўкі ня будзе аб'ектыўных выбараў у краіне, – мяркуе Д.Вус.

Сярод пунктаў праграмы Вуса: аднаўленьне адносін з кіраўніцтвам Расеі; адмена пошлін і акцызаў на імпартаваныя прадукты; павелічэньне пэнсій за кошт фінансавых сродкаў Упраўленьня справамі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь; стварэньне спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня, спрыяльнай заканадаўчай базы для прыцягненьня інвэстыцый у Рэспубліку Беларусь.

Дзьмітры Вус таксама прапаноўвае выбіраць мясцовыя выканаўчыя органы, а не прызначаць іх зьверху.
XS
SM
MD
LG