Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусь Шыталь: «Усю Глыбоччыну можна лічыць адрасам свабоды XX стагодзьдзя»


Кастусь Шыталь

Кастусь Шыталь

29 чэрвеня ў Глыбокім падчас маўклівае акцыі пратэсту супраць палітыкі цяперашняй улады ў Беларусі грамадзкі актывіст Кастусь Шыталь чытаў новую кнігу Вячаслава Ракіцкага «Сто адрасоў свабоды», якая выйшла ў выдавецкай сэрыі нашага радыё.

«Вельмі слушна напісаў аўтар кнігі Вячаслаў Ракіцкі, што ўсю Глыбоччыну можна лічыць адрасам свабоды XX стагодзьдзя. Сапраўды, тут нарадзілася вельмі шмат удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху. Прыкладам, Кляўдыюш Дуж-Душэўскі — аўтар эскізу нацыянальнага сьцяга, Вацлаў Ластоўскі — прэм’ер-міністар БНР, мастак Язэп Драздовіч і многія іншыя. Тут беларускі рух дзейнічаў і ў нашаніўскую эпоху, і за польскім часам, і за часамі нямецкай акупацыі, і пасьля вайны антысавецкая партызанка дзейнічала некалькі гадоў. Таму сапраўды — тут вельмі вялікія карані свабоды.

Дарэчы, у кнізе называецца адзін адрас — гэта вуліца Максіма Горкага, 22: дом, дзе нарадзіўся Кляўдыюш Дуж-Душэўскі. У нармальнай краіне месца нараджэньня аўтара эскізу нацыянальнага сьцяга, безумоўна, было б ушанавана. У нас тры гады таму мясцовыя актывісты павесілі мэмарыяльную шыльду, але хутка яе сарвалі мясцовыя ўлады».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG