Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данута Бічэль: "Вячаслаў Ракіцкі ўзаконіў адрасы свабоды"


Данута Бічэль-Загнетава
Данута Бічэль-Загнетава
Выйшла з друку новая кніга выдавецкай сэрыі нашага радыё "Галасы Свабоды. XXI стагодзьдзе". Гэта "Сто адрасоў свабоды". Аўтар кнігі, Вячаслаў Ракіцкі, робіць першую ў найноўшай гісторыі спробу сыстэматызаваць беларускую геаграфію незалежнасьці і дэмакратыі. Новая кніга будзе прэзэнтаваная 30 чэрвеня а 18-й у Менску ў сядзібе БНФ. Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра кнігу дзеліцца адна з актыўных стваральніц адрасоў свабоды ў Горадні паэтка Данута Бічэль.

"Чым цікавая гэтая кніжка? Яна — як нейкі адмысловы даведнік, але разгорнуты. Таму што чалавек, які прыяжджае ў Беларусь, у незнаёмы горад, ён возьме гэтую кніжку і нешта такое прачытае, прачытае пра тыя кропкі. І там, канечне, выбар вельмі харошы, як бы сабраныя ў адно гэтыя нацыянальныя важныя пункціры. І гэтым гэтая кніга цікавая. Ну, але, канечне, чытачу, які тут жыве, які знаходзіцца ўнутры гэтых пункціраў, хацелася б, каб кніга была больш прасторная, больш разгорнута апавядала пра нешта. Але гэта такі праект, і я разумею, што мэта была: расказаць пра шмат і пакрышку. І таму кніга гэтая добрая ў гэтых адносінах.

Так неяк атрымліваецца, што гэтых адрасоў ужо нібы й няма на сьвеце, але яны духоўна ёсьць. Аўтар іх пакінуў у нашай памяці, узаконіў іх. Вось гэта важна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG