Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Геаграфія будучыні


Дзьве першыя кнігі Вячаслава Ракіцкага былі магічнымі падарожжамі, дзе праз таўшчыню вякоў яму адкрываліся тайны “Беларускай Атлянтыды”. У першай кнізе на старонках ажывалі беларускія багі, здані, забавы, пацалункі і ўсё, што ім папярэднічае і наступнічае.

У другой кнізе аўтар шукаў нашае ў чыжым, чужое ў сваім і сваё у нашым.

“Сто адрасоў Свабоды” можна параўнаць зь легендарнай “Геграфіяй Беларусі” Аркадзя Смоліча, якая ў 1920-х ідэю незалежнасьці Беларусі рабіла фактам не палітыкі, гісторыі і іншых гуманітарных навук, а – геалягічным імпэратывам, законам прыроды.

Для уладаў апошніх трох дзесяцігодзьдзяў адрасы Ракіцкага пераважна ўспрымаліся як карта для прыцэльнага бомбакіданьня. Шмат дзе засталіся адно варонкі і крыжы. Але новая кніга – ня схема могілак, а, наадварот, контурная карта, практычны дапаможнік для новага будаўніцтва, такая ж неабходная, як вывучэньне грунутовых вод і скальных пародаў перад закладкай падмурка. Капрызьлівая рэч, якую мы называем “час”, сама выбірае сваіх каханкаў. Ужо трэці раз яна захоўвае сваю вернасьць аўтару.

Прэзэнтацыя кнігі Вячаслава Ракіцкага «Cто адрасоў свабоды» адбудзецца ў чацьвер 30 чэрвеня а 18.00 у сядзібе БНФ на вуліцы Машэрава (былой Варвашэні), 8.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG