Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч заклікаў знайсьці пункты судакрананьня з уладай


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

29 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Аляксея Міхалевіча.

Міхалевіч пачаў па-расейску. Выступ будуе на адказах на пытаньні. Сёньня ён закранае сацыяльную і палітычную сфэру.








Тэзы выступу:


• Чаму я не крытую ўладу? Бо і так шмат крытыкі, нічога новага я не скажу

• На гэтых выбарах я не сутыкаўся зь ціскам уладаў.

• Адна з асноўных праблем у грамадзтве — тое, што ўвесь час шукаем ворагаў.

• Самай беларускай якасьцю я лічу рацыянальнасьць.

• Што захаваць з таго, што зрабіў Лукашэнка? Незалежнасьць.

• Ці буду мяняць дзяржаўную сымболіку? Гэта павінен вырашаць парлямэнт.

• Ці будзем надалей вазіць нафту з Вэнэсуэлы? Так, калі гэта будзе эфэктыўна.

• Чаму трэба мяняць Лукашэнку? Бо ён баіцца праводзіць рэформы, уводзіць падзел уладаў. Павінна зьявіцца каманда новых людзей.

• Якая мова вам бліжэй? Мне бліжэй беларуская, у сям’і размаўляем па-беларуску.

• Ці патрэба аб’яднаньне «Нафтана» і «Паліміра»? Я супраць далучэньня да прыбытковых стратных прадпрыемстваў.

• Я катэгарычна супраць пераносу музэя Вялікай Айчыннай вайны ў Менску. Мае два дзяды загінулі на вайне, бабуля была партызанкай. Нельга будаваць гатэль на месцы музэю.

• Ці гатовы падзяліцца прэзыдэнцкімі паўнамоцтвамі? Так. Бо сёньня прэзыдэнта ніхто не кантралюе, патрэбен падзел уладаў.

• Асноўная памылка цяперашняй улады — канцэнтрацыя на бягучых праблемах і адсутнасьць стратэгічнага пляну разьвіцьця.

• Як адхіліць Лукашэнку? Грамадзяне павінны самі аб’яднацца і абіраць сабе ўладу без дапамогі Расеі ці Захаду.

• Адносіны да будаўніцтва АЭС у Беларусі — супраць. Гэта небясьпечна і эканамічна неэфэктыўна.

• Супрацоўніцтва Беларусі і КНР вітаў, паколькі гэта выгадна, але трэба супрацоўнічаць і з Тайванем.

• Мы надта блізка супрацоўнічаем з КНР у вайсковай сфэры. Я супраць.

• Датэрміновае галасаваньне зьяўляецца адным з самых галоўных спосабаў фальсыфікацыяў, таму Міхалевіч заклікаў ня браць у ім удзел.

• Супраць абавязковага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ, асабліва ў Чарнобыльскую зону.

• Цяперашні беларуска-расейскі канфлікт — гэта канфлікт людзей, лідэраў краін, які не патрэбны ні Расеі, ні Беларусі.

• Я спыню высяканьне дубоў у Белавескай пушчы.

• Ці дапамагаюць сацыяльныя сеткі ў выбарчай кампаніі? Так, гэта дае магчымасьць атрымаць зваротны кантакт.

• Чаму апазыцыя і ўлада ня могуць разам вырашаць праблемы Беларусі? У грамадзтве надта разьвітая прага помсты.

• Завяршыў выступ заклікам: “Мы павінны знайсьці з уладай кропкі судакрананьня, каб супрацоўнічаць. Бо разам мы Беларусь“.

Выступаў 22 хвіліны.

Папярэдні выступ Аляксея Міхалевіч па БТ ад 22 лістапада

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG