Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд не задаволіў скаргі праваслаўных верніц


Сёньня Кастрычніцкі суд Магілёва пакінуў без задавальненьня скаргі чатырох праваслаўных верніц на дзеяньні ўправы ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну. Скаржніцы намагаліся ў судовым парадку абавязаць адказчыкаў выдаць ім пашпарты без ідэнтыфікацыйнага нумару. Як яны сьцьвярджаюць, яго наяўнасьць у пашпарце супярэчыць іх рэлігійных перакананьням.

Судзьдзя Аляксандар Раманаў абгрунтаваў прысуд тым, што згодна з палажэньнем «Аб дакумэнтах, якія сьведчаць аб асобе» кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь павінен мець пашпарт. Ідэнтыфікацыйны ж нумар — абавязковы рэквізыт пашпарту. Безь яго дакумэнт лічыцца несапраўдным.

З выракам суду скаржніцы не пагадзіліся й зьбіраюцца яго абскарджваць у абласным судзе.

Гэта ня першы групавы пазоў вернікаў у Магілёве. Тры такія пазовы ўжо разглядаліся ў раённых судах гораду і не былі задаволеныя. Два выракі абскарджваліся ў абласным судзе — таксама без станоўчага рашэньня для пазоўнікаў.

На сёньняшні суд прыйшлі паўтара дзясятка вернікаў — пераважна жанчын сталага веку. Камэнтаваць вырак яны адмовіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG